Перад Давыдзькам пастаўлена задача зрабіць Першы канал аб’ектыўным. 21.by

Перад Давыдзькам пастаўлена задача зрабіць Першы канал аб’ектыўным

28.12.2010 22:35 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Перад новым кіраўніком Белтэлерадыёкампаніі Генадзем Давыдзькам пастаўлена задача зрабіць Першы канал аб"ектыўным.

"Аляксандр Рыгоравіч запатрабаваў зрабіць канал аб"ектыўным, зрабіць канал цікавым, каб ён канкураваў з сусветнымі тэлевізійнымі каналамі, каб ён быў даступны ва ўсёй магчымай медыяпрасторы, максімальна магчымай, і каб ён быў на сучасным узроўні і па карціне, і па якасці тых, хто гэты матэрыял падае", — заявіў Давыдзька ў эфіры айчынных тэлеканалаў.

"Маюцца на ўвазе і асобы канала, — растлумачыў ён, — і інфармацыя павінна быць глыбокай, і, ізноў жа, канал павінен быць любімым у людзей, у народа. Яны яму павінны давяраць, і ён павінен быць з імі заўсёды: і ў навінах, і ў момант адпачынку, і ў момант там нейкіх спартыўных спаборніцтваў, акцый мастацтва".

На пасаду старшыні НДТРК 55-гадовы заслужаны артыст Беларусі, былы дырэктар Купалаўскага тэатра, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька быў прызначаны 28 снежня. Ён змяніў на гэтай пасадзе 49-гадовага Аляксандра Зімоўскага, які ўзначальваў Белтэлерадыёкампанію са снежня 2005 года.

Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перад новым кіраўніком Белтэлерадыёкампаніі Генадзем Давыдзькам пастаўлена задача зрабіць Першы канал аб"ектыўным. "Аляксандр Рыгоравіч запатрабаваў зрабіць...
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика