КАЛІ Ў МАГАЗІНЕ НЯМА КАСАВАГА АПАРАТА. 21.by

КАЛІ Ў МАГАЗІНЕ НЯМА КАСАВАГА АПАРАТА

18.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасля таго, як на старонках газеты быў апублікаваны матэрыял “Пратэрмінаваным таварам не месца на паліцах магазінаў” (“Бярэзінская панарама” ад 16 лютага 2011 года), у рэдакцыю паступіла некалькі тэлефанаванняў. Адпаведна з патрабаваннямі Закону “Аб абароне правоў спажыўцоў”, вяртаючы па нейкіх прычынах тавар назад у магазін, неабходна прад’явіць чэк, як доказ таго, што пакупка зроблена менавіта ў гэтай гандлёвай кропцы. Аднак не ў кожным магазіне ёсць касавы апарат. А без яго чэк атрымаць немагчыма. Праўда, закон прадугледжвае яшчэ і паказанні сведак, але разлічваць, што ў час пакупкі хтосьці будзе побач, таксама не даводзіцца. Як быць у дадзеным выпадку? Ці не з’яўляецца адсутнасць касавых апаратаў парушэннем правілаў гандлю?
- Адпаведна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
№ 901/11 ад 8 ліпеня 2009 года ў гандлёвых аб’ектах спажывецкай кааперацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці, дазваляецца прымаць наяўныя грашовыя сродкі без прымянення касавых падсумоўваючых апаратаў, калі тут працуе не больш за тры чалавекі, – тлумачыць першы намеснік старшыні Бярэзінскага райпо Валянціна Іванаўна Барысевіч. – Таму ніякага парушэння заканадаўства ў дадзеным выпадку мы не дапускаем. Аднак, нягледзячы на такі вось дазвол, пакрыху набываем касавыя апараты і ўжо аснасцілі імі ўсе магазіны на цэнтральных сядзібах аграгарадкоў, гандлёвыя кропкі ў некаторых вёсках. Працаваць падобным чынам і прадаўцам зручней.
Што ж датычыць канкрэтна тых магазінаў, дзе пакуль яшчэ атрымаць чэк на пакупку немагчыма, то па патрабаванні пакупніка прадавец павінен выпісаць на набытыя тавары прыходны касавы ордэр, які і будзе сведчаннем вашай пакупкі. Да ўсяго, пры ўзнікненні нейкіх спрэчных пытанняў, якія датычацца тэрмінаў рэалізацыі, якасці і не толькі, любы пакупнік можа неадкладна патэлефанаваць у райпо. У кожным магазіне на дошцы аб’яў ёсць інфармацыя з указаннем замацаванага за дадзеным аб’ектам спецыяліста райпо і нумарам тэлефона. Падобная інфармацыя ёсць і ва ўсіх аўтамагазінах. Як сцвярджае В. І. Барысевіч, усялякую праблему можна вырашыць на месцы, не трацячы шмат нерваў і не губляючы час.
Ніна ФЕДАРОВІЧ.

amc_100k_1Пасля таго, як на старонках газеты быў апублікаваны матэрыял “Пратэрмінаваным таварам не месца на паліцах магазінаў” (“Бярэзінская панарама” ад 16 лютага 2011 года), у рэдакцыю паступіла некалькі тэлефанаванняў. Адпаведна з патрабаваннямі Закону “Аб абароне правоў спажыўцоў”, вяртаючы па нейкіх прычынах тавар назад у магазін, неабходна прад’явіць чэк, як доказ таго, што пакупка зроблена менавіта ў гэтай гандлёвай кропцы. Аднак не ў кожным магазіне ёсць касавы апарат. А без яго чэк атрымаць немагчыма. Праўда, закон прадугледжвае яшчэ і паказанні сведак, але разлічваць, што ў час пакупкі хтосьці будзе побач, таксама не даводзіцца. Як быць у дадзеным выпадку? Ці не з’яўляецца адсутнасць касавых апаратаў парушэннем правілаў гандлю?

- Адпаведна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

№ 901/11 ад 8 ліпеня 2009 года ў гандлёвых аб’ектах спажывецкай кааперацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці, дазваляецца прымаць наяўныя грашовыя сродкі без прымянення касавых падсумоўваючых апаратаў, калі тут працуе не больш за тры чалавекі, – тлумачыць першы намеснік старшыні Бярэзінскага райпо Валянціна Іванаўна Барысевіч. – Таму ніякага парушэння заканадаўства ў дадзеным выпадку мы не дапускаем. Аднак, нягледзячы на такі вось дазвол, пакрыху набываем касавыя апараты і ўжо аснасцілі імі ўсе магазіны на цэнтральных сядзібах аграгарадкоў, гандлёвыя кропкі ў некаторых вёсках. Працаваць падобным чынам і прадаўцам зручней.

Што ж датычыць канкрэтна тых магазінаў, дзе пакуль яшчэ атрымаць чэк на пакупку немагчыма, то па патрабаванні пакупніка прадавец павінен выпісаць на набытыя тавары прыходны касавы ордэр, які і будзе сведчаннем вашай пакупкі. Да ўсяго, пры ўзнікненні нейкіх спрэчных пытанняў, якія датычацца тэрмінаў рэалізацыі, якасці і не толькі, любы пакупнік можа неадкладна патэлефанаваць у райпо. У кожным магазіне на дошцы аб’яў ёсць інфармацыя з указаннем замацаванага за дадзеным аб’ектам спецыяліста райпо і нумарам тэлефона. Падобная інфармацыя ёсць і ва ўсіх аўтамагазінах. Як сцвярджае В. І. Барысевіч, усялякую праблему можна вырашыць на месцы, не трацячы шмат нерваў і не губляючы час.

Ніна ФЕДАРОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля таго, як на старонках газеты быў апублікаваны матэрыял “Пратэрмінаваным таварам не месца на паліцах магазінаў” (“Бярэзінская панарама” ад 16 лютага 2011...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика