Ва славу імператару! У Мінску адкрыўся Unicon 2015
19.04.2015 11:02
—
Новости Общества
| 21.by
Источник материала: 21.by У «Чыжоўка-арэна» адбылося адкрыццё двухдзённага канвента навуковай фантастыкі, фэнтазі, коміксаў і відэагульняў Unicon 2015. Мерапрыемства ўяўляе сабою выставу з 26 тэматычных стэндаў. Карэспандэнты 21.by пабывалі на штогадовым гік-фестывалі Беларусі. Дзверы малай залы «Чыжоўка-арэна» адчыніліся перад наведвальнікамі каля 11 гадзін. Паралельна з фестывалем у комплексе праходзіў матч па хакеі з удзелам прэзідэнцкай каманды, з-за гэтага быў моцны дагляд гасцей. Некаторых наведвальнікаў арэны літаральна спужалі касцюмы касплэераў з сусветаў Warhammer 40 000 ці Star Wars. Яны выглядалі вельмі праўдападобна. Адкрываў мерапрыемства фолк-гурт «Irdorath». Музыкі граюць фолк з элементамі цыганскай музыкі. Паралельна на стэндах праходзілі конкурсы і квесты. А на тэрыторыі 8- і 16-бітавых гульняў праводзіўся турнір па «олдскульным» Mortal Kombat 3. У сярэдзіне дня падзяліліся сваім досведам з фанатамі пісьменнікі-фантасты, у тым ліку Аляксей Пехаў. У гэты жа час на стэндзе сусветаў Дугласа Адамса прэзентавалі беларускамоўны пераклад рамана «The Hitchhiker’s Guide to the Galaxy», або «Аўтаспынам па галактыцы». Затым распачаўся 1 блок касплэй-дэфіле, у якім прынялі ўдзел 25 калектыўваў. Можна было выдзяліць касцюмы Чужога, салдат Імперыі з Warhammer 40 000 і мілых дзяўчынак-чарапашак-ніндзя. Сканчвалі праграму дня сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Васільявым і выступ гурта E.M. Band. Музыкі выконвалі папулярныя кампазіцыі з відэа-гульняў, а таксама каверы Элвіса Прэслі, AC/DC, Reel 2 Real. Фестываль працягніцца і ў нядзелю з 11:30. Аўтар: Павел Аксіновіч; фота: Геогрій Камісараў і аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У «Чыжоўка-арэна» адбылося адкрыццё двухдзённага канвента навуковай фантастыкі, фэнтазі, коміксаў і відэагульняў Unicon 2015. Мерапрыемства ўяўляе сабою выставу з 26 тэматычных стэндаў. Карэспандэнты 21.by пабывалі на штогадовым гік-фестывалі Беларусі.
|
|