Сярод каманд Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС адбыўся турыстычны злёт. 21.by

Сярод каманд Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС адбыўся турыстычны злёт

19.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сувязі з 25-й гадавінай заснавання грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» на базе раёна адбыўся турыстычны злёт сярод каманд супрацоўнікаў сістэмы Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС.

слет

Ініцыятарам дадзенага мерапрыемства па прапагандзе здаровага ладу жыцця выступіў старшыня раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Аляксандр Піпко. У гульні прынялі ўдзел каманды з Магілёва, Гомеля і зборная Гомельшчыны. Месцам спартыўных спаборніцтваў было абрана возера Яміцкае. Праграма творчай сустрэчы прадугледжвала 12 конкурсаў, сярод якіх устаноўка палаткі, пляжны валейбол, эстафеты, віктарына на афганскую тэматыку і інш. Навыкі па зборцы і разборцы аўтамата прапанаваў і сам ацэньваў супрацоўнік райаддзела міліцыі Аляксандр Лапіцкі. Не абышлося, вядома, і без песень каля кастра, наварыстай юшкі і фотасюжэтаў. За кожную перамогу ў індывідуальных іспытах пераможцы ўзнагароджваліся дыпломамі і падарункамі, а лідарам у агульнакамандным заліку сталі гамяльчане.
–        Гэта была першая спроба такога віду адпачынку, яднання воінаў-інтэрнацыяналістаў і работнікаў сістэмы Дэпартамента, – расказвае Аляксандр Піпко. – Вольны час прайшоў цікава, насычана, усім гасцям вельмі спадабалася не толькі арганізацыя мерапрыемства, але і непаўторная прырода нашага краю. Ад сябе асабіста і ўсіх, хто тыя два дні быў разам каля вадаёму, я хачу выказаць падзяку за спонсарскую дапамогу і падтрымку Нісімкавіцкаму сельскаму Савету, Бабіцкаму цэнтру народнай творчасці, музыкі і песні, кінаканцэртнаму цэнтру «Акцябр» і раённаму аддзелу па надзвычайных сітуацыях. Без паразумення адміністрацый гэтых арганізацый у нас не атрымалася б так добра, камфортна і вынікова правесці турыстычны злёт. Дзякуй ад чыстага сэрца!
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязі з 25-й гадавінай заснавання грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» на базе раёна адбыўся турыстычны злёт сярод каманд...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика