Капитальный ремонт в кредит. Интервью с начальником управления ЖКХ, архитектуры и строительства Ириной Малышевой. 21.by

Капитальный ремонт в кредит. Интервью с начальником управления ЖКХ, архитектуры и строительства Ириной Малышевой

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Полымя

З 2006 года ў Беларусі дзейнічае Указ №75, які дазваляе жыхарам невялікіх населеных пунктаў узяць ільготны крэдыт на рамонт жылля, будаўніцтва інжынерных сетак і гаспадарчых пабудоў. З 2006 года такой магчымасцю скарысталіся 325 карэліччан. Каму можна ўзяць такі крэдыт і што для гэтага трэба зрабіць, расказвае начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Ірына МАЛЫШАВА.

Капитальный ремонт в кредит. Интервью с начальником управления ЖКХ, архитектуры и строительства Ириной Малышевой

— Ірына Казіміраўна, у чым сутнасць 75-га ўказа?

— Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 года №75 рэгулююцца пытанні, звязаныя з ільготным крэдытаваннем капітальнага рамонту і рэканструкцыі жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзення гаспадарчых памяшканняў і пабудоў у населеным пункце, дзе жывуць да 20 тысяч чалавек. Сума крэдыту складае 300 базавых велічынь, альбо на сёння 7 650 рублёў.

— Хто можа атрымаць ільготны крэдыт?

— Права на атрыманне крэдыту маюць уласнікі жылога памяшкання працаздольнага ўзросту, якія пастаянна жывуць і працуюць у населеным пункце з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек. Важная ўмова — сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям’і не павінен перавышаць двукратнага сярэднямесячнага сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту сям’і з чатырох чалавек, які вылічваецца за 12 месяцаў, што папярэднічаюць месяцу падачы дакументаў для ўключэння гэтых грамадзян у спісы на атрыманне льготнага крэдыту.

— Выходзіць, пенсіянерам альбо не ўласнікам жылля такі крэдыт не дадуць?

— Не зусім так. Такі крэдыт могуць атрымаць працуючыя пенсіянеры, калі іх блізкія родзічы — дачка ці сын, муж альбо жонка, сястра ці брат — прынясуць у “Беларусбанк” (дарэчы, менавіта ён выдае такі крэдыт) дакументы, якія пацвярджаюць магчымасць вяртання крэдыту. У выпадку, калі ўласнік памяшкання не працуе, то з яго згоды льготны крэдыт могуць узяць члены яго сям’і, якія пражываюць сумесна з ім.

— Пад які працэнт выдаецца такі крэдыт?

— Пад 3% гадавых на 10 гадоў. На працягу года чалавек павінен выканаць работы: зрабіць рамонт або, напрыклад, пракласці водаправод. І толькі праз год пачнецца гашэнне крэдыту. На сённяшні дзень гэта 76 рублёў у месяц. Важна, што працэнтная стаўка за карыстанне гэтым крэдытам фіксаваная, гэта значыць, што яна не будзе мяняцца на працягу ўсіх 10 гадоў гашэння.

— Куды трэба звяртацца, каб атрымаць такую дапамогу?

— Неабходна звяртацца ва ўпраўленне жыллёва-камульнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Карэліцкага райвыканкама з заявай на ўключэнне ў спісы на атрыманне льготнага крэдыту. Таксама трэба прыкласці праектна-каштарысную дакументацыю на выкананне работ, дадзеныя аб сукупным даходзе заяўніка і членаў яго сем’і за 12 месяцаў, што папярэднічаюць месяцу падачы дакументаў, даведку з месца працы, дакумент, які пацвярджае права ўласнасці на жылое памяшканне, даведку аб месцы жыхарста і складзе сям’і. Апошнія два дакументы могуць быць запытаны райвыканкамам, а могуць быць прадастаўлены самім заяўніком. Лічу, што ўказ № 75 вельмі патрэбны, бо не заўсёды можна адразу знайсці патрэбную суму на рамонт або будаўніцтва. Тады можна скарыстацца магчымасцю пазыкі ў дзяржавы.

Іна ЛЕЙКА
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 2006 года ў Беларусі дзейнічае Указ №75, які дазваляе жыхарам невялікіх населеных пунктаў узяць ільготны крэдыт на рамонт жылля,
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика