ГЛЫБОЦКІЯ ФУТБАЛІСТЫ – УЛАДАЛЬНІКІ КУБКА «СЧАСТЛИВОЕ РОЖДЕСТВО». 21.by

ГЛЫБОЦКІЯ ФУТБАЛІСТЫ – УЛАДАЛЬНІКІ КУБКА «СЧАСТЛИВОЕ РОЖДЕСТВО»

16.01.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каманда “NOHO”, касцяк якой складаюць футбалісты з Глыбокага, у фінале кубка  “Шчаслівае Ражджаство” – турнір праводзіла сталічная Ліга па міні-футболе – з лікам 3:0 абыграла моцную каманду “Уралан”.

чемпион


Уражаннямі аб пераможнай фінальнай гульні дзеліцца трэнер каманды “NOHO” Міхаіл Крывёнак:

–Перад матчам мы рэальна ацанілі свае сілы і прыйшлі да высновы: прыйдзецца вельмі цяжка, сапернік вельмі сур’ёзны. І ўсё ж недзе ў падсвядомасці верылі, што ўсё будзе добра.  Калі ж  нашы ігракі перад фіналам у складзе сапернікаў убачылі Чычкана, другога (запаснога) варатара футбольнага клуба БАТЭ, шматразовага чэмпіёна Беларусі па футболе, то ў іх у літаральным сэнсе слова задрыжалі ногі. Але адразу ж пасля першага розыгрышу мяча хваляванне,  а з ім, можа, і боязь саперніка адышлі на другі план. Наш клуб сапраўды выйшаў біцца за перамогу з сапернікам, які па класе мацней.


чемпион-1

– І якім атрымаўся пачатак матча?

–Для нас – паспяховым. Першы гол у вароты “Уралана” правёў Дзмітрый Цітоў, і гэта было нешта незвычайнае: ашаламляльны ўсплёск эмоцый, радасць, сяброўскія абдымкі – такі парыў яшчэ больш згуртаваў каманду, і  мы паверылі, што можам гуляць на перамогу.

–Пасля забітага гола не ўзнікала жадання згуляць на ўтрыманне ліку?

–З “Ураланам” такая ўстаноўка  не прынесла  б выніку.  Трэба было не проста адбівацца, а  шукаць шчасце каля варот сапернікаў. І мы знайшлі яго: у першым тайме Сяргей Крыкун і Аляксандр Палачанін давялі лік у сустрэчы да разгромнага – 3:0.  Сапернікі індывідуальна, тэхнічна  былі мацней за нас, але па тактыцы гульні,  па самааддачы, па настрою, па духу калектывізму  ўступалі нам. У першым тайме мы маглі забіць яшчэ, а вось у другім у  дзеяннях нашых ігракоў адчувалася стомленасць: усё-такі супраць нас гулялі прафесіяналы. Матч ужо набліжаўся да завяршэння, ішлі апошнія мінуты, а стапрацэнтнай упэўненасці ў перамозе ў нас усё ж не было. Але мы выстаялі. Мы перамаглі!

–Шчыра віншуем з перамогай.

–Дзякуй!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каманда “NOHO”, касцяк якой складаюць футбалісты з Глыбокага, у фінале кубка  “Шчаслівае Ражджаство” – турнір праводзіла сталічная Ліга па міні-футболе – з лікам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика