Крэдыты адгукнулiся...
Аляксандр ПУКШАНСКI
У мiнулую пятнiцу ў аднапакаёвай кватэры па вулiцы Воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў у Вiцебску знайшлi мумiфiкаваныя трупы двух бабулек-сясцёр. Нарадзiлася адна ў 1928 годзе, другая — 1932 годзе, а памерлi ў канцы 1999-га. Пакуль ляжалi ў кватэры, зусiм у iншых месцах iх шукала мiлiцыя. Розныя чуткi пайшлi па Вiцебску.
Паводле слоў супрацоўнiцы прэс-цэнтра УУВ Вiцебскага аблвыканкама Вольгi Яўневiч, увесь гэты жах — не чуткi. У прэс-цэнтра ёсць адпаведная iнфармацыя. Бабулек шукалi з 2000 года, i ўсё таму, што аб iх знiкненнi паведамiлi мiлiцыi супрацоўнiкi аднаго з жыллёва-эксплуатацыйных участкаў Першамайскага раёна Вiцебска, бо яны не плацiлi за жыллё. Бабулькi жылi асобна, кожная ў аднапакаёвай кватэры. Трупы знайшлi ў кватэры адной з iх, i гэта атрымалася зусiм выпадкова. Прыехаў у Вiцебск iх далёкi сваяк i звярнуўся па дапамогу ў праваахоўныя органы. На думку следчага пракуратуры Першамайскага раёна Вiцебска Рамана Шыёнка, якi займаецца гэтай справай, пенсiянеркi памерлi негвалтоўнай смерцю. Мумiфiкаваныя целы знайшлi на кухнi i ў ложку. Кватэры ў бабулек былi дзяржаўныя, таму аўтаматычна здымаецца версiя аб тым, што iх маглi забiць з-за спадчыны. Мяркуецца, што адна з бабулек-блiзнят памерла ад хваробы сэрца, напэўна, у сястры былi такiя ж праблемы са здароўем. Галоўнае пытанне: чаму блiзняты сталi мумiямi? Спецыялiсты Вiцебскага абласнога бюро судова-медыцынскай экспертызы, якiм кiруе Алег Кухнавец, адказваючы на пытаннi ўласнага карэспандэнта «Звязды», сказалi, што такiя з’явы — рэдкiя, але ж бываюць. Для мумiфiкацыi патрэбны ўмовы. Судмедэксперты лiчаць, што сёстры мумiфiкавалiся, бо былi хударлявымi i, «дзякуючы» таму, што форткi былi адчыненыя, у кватэры ўсталяваўся нейкi тэмпературны рэжым, якi спрыяў мумiфiкацыi. На жаль, у Вiцебска-Аршанскай праваслаўнай епархii не пажадалi каменцiраваць гэты «цуд». Паводле слоў айца Георгiя, на ўсё воля Госпада. Адказваючы на пытанне «Звязды», цi можа гэты унiкальны выпадак зацiкавiць царкву, у епархii адмовiлiся сказаць, што так.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упраўленнем Следчага камiтэта па Мiнску было ўзбуджана некалькi крымiнальных спраў у адносiнах да грамадзян, якiя некалькi гадоў таму незаконна атрыма |
|