Увага — дзецi!
Сяргей КУРКАЧ
У суботу па поўднi — да плюс 30
У апошнiя днi ў Беларусi гаспадарыла вiльготнае паветра, якое прылятала да нас з паўночнага захаду, i было халаднавата. Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле метэаралагiчных прагнозаў Беларускага гiдраметцэнтра, да канца гэтага тыдня чакаецца няўстойлiвы характар надвор’я, часам з кароткачасовымi дажджамi. Але напрыканцы лета надвор’е падкiне нам двухдзённы цёплы сюрпрыз. 29—30 жнiўня тэрыторыя рэспублiкi трапiць у цёплы сектар атлантычнага цыклону, i тэмпература паветра адразу павялiчыцца. Уначы ў пятнiцу-суботу тэмпература будзе ў межах 13—18, удзень — 22—27, у паўднёвых раёнах — ажно да 30 градусаў цяпла. У гэтыя два днi дажджы магчымыя толькi па захаду i па поўначы рэспублiкi. У нядзелю да нас зноў завiтае халодны фронт, i дажджы рознай iнтэнсiўнасцi пройдуць ужо па ўсёй тэрыторыi краiны. На жаль, разам з дажджамi даволi iстотна, недзе на 6—8 градусаў, панiзiцца i дзённая тэмпература. Паводле папярэднiх прагнозаў, у пачатку наступнага тыдня захаваецца даволi халаднаватае надвор’е, калi ўдзень будзе не болей чым 15—20, а ўначы — толькi 8—10 градусаў цяпла. I зноў-такi месцамi кароткачасовы дождж. Эксперты па «цiхаму паляванню» лiчаць, што грыбоў у вераснi сёлета будзе шмат.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зусiм хутка пачнецца новы навучальны год. На жаль, яго пачатак звычайна звязаны з павышаным дзiцячым траўматызмам на дарогах |
|