21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Падчас выбараў у Польшчы зафiксаваны шматлiкiя парушэннi

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як ужо паведамляла «Звязда», дэлегацыя Рэспублiкi Беларусь на чале са старшынёй Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Мiкалаем Чаргiнцом брала ўдзел у назiраннi за парламенцкiмi выбарамi ў Польшчы, якiя адбылiся 25 верасня.

Як адзначылi прадстаўнiкi беларускай дэлегацыi, нягледзячы на запрашэнне польскiм бокам мiжнародных назiральнiкаў, умоў, неабходных для работы, створана не было. Варта адзначыць, што ў заканадаўстве Рэспублiкi Польшча iнстытут назiрання за выбарамi не прадугледжаны, што супярэчыць патрабаванням БДIПЧ АБСЕ.

Нi Мiнiстэрства замежных спраў, нi Дзяржаўная выбарчая камiсiя Польшчы не правялi афiцыйнай акрэдытацыi назiральнiкаў, не выдалi якi-небудзь дакумент, якi б пацвярджаў статус назiральнiка. Насуперак запэўнiванням старшынi Дзяржаўнай выбарчай камiсii Польшчы Ф. Рымаша ў тым, што ўсе мiжнародныя назiральнiкi змогуць бесперашкодна наведваць участкi для галасавання, на многiя ўчасткi прадстаўнiкi беларускай дэлегацыi не былi дапушчаны. Аднак, што цiкава, адсутнасць iнстытута мiжнародных назiральнiкаў не выклiкае заклапочанасцi БДIПЧ АБСЕ.

Сустрэчы ў iнфармацыйных агенцтвах Польшчы, а таксама праведзеныя назiраннi дазволiлi яшчэ раз пераканацца ў тым, што польскiя СМI з’яўляюцца сёння рашаючай палiтычнай сiлай у краiне. I пры гэтым каля 85 працэнтаў польскiх СМI крэдытуюцца замежнымi банкамi. Усе польскiя друкаваныя выданнi знаходзяцца ў прыватнай уласнасцi. Палiтыка электронных СМI ў значнай ступенi вызначаецца прадстаўнiкамi розных партый i рухаў, у тым лiку празаходнiх, якiя ўваходзяць у склад кiраўнiцтва.

Падчас назiрання за галасаваннем быў выяўлены цэлы шэраг парушэнняў, якiя насiлi масавы i сiстэмны характар. Сярод найбольш значных: несвоечасовае адкрыццё выбарчых участкаў, парушэнне прынцыпу тайнага галасавання (у большасцi выпадкаў на выбарчых участках былi абсталяваны месцы для адкрытага галасавання), групавое галасаванне ў адной кабiне, наяўнасць пры ўваходзе на выбарчы ўчастак агiтацыйных матэрыялаў, якiя спрыялi прасоўванню асобных партый i кандыдатаў, парушэнне перыяду «выбарчай цiшынi», уключаючы дэманстрацыю ў дзень выбараў па польскаму тэлебачанню дакументальнага фiльма пра кiраўнiкоў партыi «Закон i справядлiвасць» братоў Качыньскiх i раздачу агiтацыйных лiстовак напярэдаднi выбараў. У ходзе назiрання былi таксама выяўлены парушэннi арганiзацыйнага характару.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як ужо паведамляла «Звязда», дэлегацыя Рэспублiкi Беларусь на чале са старшынёй Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi па м
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика