Стаўка на iнавацыi
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Беларусь сярод краiн Садружнасцi займае другое месца, пасля Расii, па iндэксу чалавечага развiцця. Пазiцыя нядрэнная, што з’яўляецца яшчэ адным доказам значных дасягненняў айчыннай эканомiкi за апошнiя гады.
На прайшоўшай на мiнулым тыднi VI навукова-практычнай канферэнцыi па праблемах прагназавання i дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамiчнага развiцця ў рэгiёне Цэнтральна-Еўрапейскай Iнiцыятывы былi вызначаны арыенцiры, згодна з якiмi айчынная эканомiка павiнна будзе развiвацца ў блiжэйшы час. У прыватнасцi, адным з асноўных прыярытэтаў стануць iнавацыi. — У нашай краiне назiраецца тэндэнцыя, калi аб’ём вытворчасцi тавару значна перавышае аб’ём вытворчасцi ў сферы паслуг. Удзельная вага паслуг складае пакуль 42—45 працэнтаў, тады як у Заходняй Еўропе i Амерыцы на долю паслуг прыпадае 60—70 працэнтаў ад усяго ўнутранага валавога прадукту, — паведамiў Сцяпан Палонiк, дырэктар Навукова-даследчага эканамiчнага iнстытута Мiнэканомiкi. Да 2010 года доля паслуг сярод усёй валавой прадукцыi ў нашай краiне павiнна скласцi каля 60 працэнтаў. Такiм чынам, Беларусь набудзе новы статус — постiндустрыяльнай краiны — на дадзены момант канчатковую, вышэйшую ступень эканамiчнага развiцця. Доля прадукцыi малога бiзнэсу складзе не менш чым 15 працэнтаў, сярэднi бiзнэс павiнен забяспечваць больш за трэць вытворчасцi. Узровень жа iнфляцыi будзе паступова скарачацца на пяць працэнтаў у год, адначасова паменшацца падаткi. — Сёлета ў краiне засталося не так шмат непрыбытковых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, тады як яшчэ некалькi гадоў таму iх было большасць. Аднак яшчэ ёсць СВК, якiя пераадолелi крызiс, але iснуюць за кошт дзяржаўнай кватуемай падтрымкi, — зазначыў намеснiк старшынi прэзiдыума НАН Уладзiмiр Гусакоў. Паводле слоў намеснiка мiнiстра эканомiкi Таццяны Старчанка, да 2009—2010 года сярэдняя заработная плата павiнна ўзрасцi да эквiвалента 500$...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь сярод краiн Садружнасцi займае другое месца, пасля Расii, па iндэксу чалавечага развiцця
|
|