21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка прыняў са справаздачай Генеральнага пракурора Вiктара Шэймана

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 7 красавiка прыняў са справаздачай Генеральнага пракурора Вiктара Шэймана.

Кiраўнiк дзяржавы праiнфармаваны аб стане законнасцi i правапарадку ў краiне, а таксама аб вынiках работы Пракуратуры за мiнулы тыдзень: па выяўленых злачынствах узбуджаны 172 крымiнальныя справы; у суды накiравана больш як 1347 крымiнальных спраў у дачыненнi да 1614 абвiнавачваемых; у парадку нагляду адменена 468 незаконных i неабгрунтаваных пастаноў аб адмове ва ўзбуджэннi крымiнальных спраў i спыненнi папярэдняга расследавання; унесена ў дзяржаўныя органы 196 прадстаўленняў аб лiквiдацыi парушэнняў заканадаўства, апратэставана 130 незаконных рашэнняў; па патрабаваннях пракурораў у пазасудовым парадку правапарушальнiкамi кампенсавана больш як 148 мiльёнаў рублёў.

Сярод крымiнальных спраў, аб якiх праiнфармаваны прэзiдэнт краiны, крымiнальная справа ў дачыненнi да дырэктара Гомельскага радыёзавода А.П. Кiрыкава, якому прад’яўлена абвiнавачанне ў злоўжываннi службовым становiшчам, якое выявiлася ў заключэннi заведама стратных дагавораў з замежнымi фiрмамi, што пацягнула нанясенне ўрону дзяржаве на суму больш як 160 мiльёнаў рублёў.

Генеральны пракурор далажыў кiраўнiку дзяржавы аб вынiках праверкi выканання законнасцi ў дзейнасцi Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю. У вынiку пракурорскай праверкi выяўлены iстотныя недахопы ў рабоце гэтага дэпартамента, адсутнасць належнага кантролю за выкананнем заканадаўства пры правядзеннi аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, улiку, рэгiстрацыi i разглядзе заяў i паведамленняў аб злачынствах, расследаваннi крымiнальных спраў.

У сувязi з рэзкiм знiжэннем колькасцi злачынстваў, выяўленых у 2002 годзе органамi фiнансавых расследаванняў, а таксама адсутнасцю сур’ёзных вынiкаў у аператыўна-службовай дзейнасцi кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў узмацнiць пракурорскi нагляд за выкананнем законнасцi i павысiць эфектыўнасць iх работы.

Прэзiдэнт запатрабаваў ад Генеральнага пракурора зрабiць больш жорсткiмi меры пракурорскага рэагавання па фактах безадказных адносiнаў кiраўнiкоў арганiзацый i iншых службовых асоб пры ажыццяўленнi фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi i прымаць дзейсныя меры па пакрыццю нанесенага дзяржаве ўрону.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 7 красавiка прыняў са справаздачай Генеральнага пракурора Вiктара Шэймана
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика