POSTfactum
Помнiце, Ватсан цiкавiўся, чаму агуркi хрусцяць. На што Холмс адказваў: «Элементарна, Ватсан, крыху бiтага шкла». На самай справе агуркi хрусцяць з-за таго, што ў гэтай ягадзе сямейства гарбузовых прысутнiчае шмат звычайных цукраў.
Вядома, што ўпершыню агуркi трапiлi ў Беларусь у ХVI стагоддзi з Усходняй Азii. А вось у Iндыi i Кiтаi гэта культура вядома ўжо больш за 5 тысяч гадоў. Сёння агуркi з’яўляюцца самай распаўсюджанай, пасля, зразумела, бульбы, агароднiнай, вядомай ва ўсiм свеце. Час ад часу батанiкам удаецца вырасцiць асаблiва буйныя экземпляры. Напрыклад, на Кубе ў 80-я гады мiнулага стагоддзя быў вырашчаны агурок вагой каля 10 кiлаграмаў, даўжынёй 75 сантыметраў i дыяметрам 20 сантыметраў. А некалькi гадоў назад у Сямiпалацiнскай вобласцi былi атрыманы плады даўжынёй каля паўтара метра i вагой больш за 7 кiлаграмаў. Уяўляеце сабе дачнiка, якi штурмуе электрычку з агурком наперадзе... Цi не праўда, захапляльнае вiдовiшча? Пры поўнай бiялагiчнай спеласцi агуркi становяцца жоўтымi, бурымi, мяккiмi i да таго ж горкiмi. Згодна батанiчных перакананняў, агурок ёсць недаспелая ягада з неагрубелымi вонкавымi абалонкамi i насеннем. Калi вам неабходна захаваць агуркi свежымi больш працяглы час, то аддайце перавагу чорнакалючкавым пладам. Загорнутыя ў плёнку, яны могуць «трымацца» месяц. Калi агуркi трэба салiць, то прамаруджванне смерцi падобнае: страчваюцца каштоўныя якасцi. Колер пухiркоў тут ролi ўжо не iграе, галоўнае, каб шкурка была непашкоджаная. Каб кансерваваныя агуркi не сталi друзлымi, вялымi i слiзкiмi, неабходна перад засолкай абарваць усе жоўтыя кветачкi: трапяць у засол — з далiкатэсам можна развiтацца. У гэтых кветачках сканцэнтраваны ферменты, якiя разбураюць клетачныя сценкi, — моцны плод вельмi хутка размякчаецца i становiцца вадзянiстым. ДАРЭЧЫ Назва «агурок» узята славянамi ад грэкаў. Грэчаскае «агурос» паходзiць ад «аорос», што значыць «недаспелы». Скажыце, вы часта абразаеце ў агурка шкурку? Што, заўсёды?! У такiм разе я вам спачуваю. Таму што менавiта ў ёй, па словах урача Алены Федаровiч, утрымлiваецца амаль усё вiтамiннае багацце: карацiн, хларафiл, аскарбiнавая кiслата, вiтамiны А, В1, В2, В6. Тут жа сапраўдныя залежы соляў натрыю, кальцыю, магнiю, жалеза, крэмнiю, фосфару i г.д. Ужываючы ў ежу павышаную колькасць агуркоў, можна значна змякчыць праявы такiх захворванняў, як гастрыт, язва страўнiка i дванаццацiперснай кiшкi, хваробы нырак i нават гепатыт. Агурочны сок у народнай медыцыне прымяняюць пры захворваннях верхнiх дыхальных шляхоў — па 2-3 сталовыя лыжкi ў дзень. Яго п’юць пры парушэннi абмену рэчываў, знешнiм праяўленнем якога з’яўляюцца скураныя захворваннi. Ён таксама дапамагае растварэнню многiх ядаў, якiя назапашваюцца ў арганiзме. Лячэнне агурком практыкавалася яшчэ ў Старажытным Егiпце. У старажытных лячэбнiках можна сустрэць даволi забаўляльныя рэкамендацыi па прымяненню агурка ў быце. Напрыклад: «Агурок у форме змяi, пераспелы i размочаны ў вадзе, выганяе з пасцелi клапоў». Хтосьцi i ў нашы днi можа скарыстаць гэту параду. Хоць ёсць i больш дзейсныя. Сок агурка садзейнiчае асвятленню скуры i дапамагае пазбавiцца ад вяснушак i пiгментных плямаў. Для гэтага трэба змазваць iм твар 2-3 разы на дзень на працягу некалькiх тыдняў. Не трэба захапляцца даволi папулярным у савецкiя часы агурочным ласьёнам. Ён настойваецца на спiрце. I пры яго частым выкарыстаннi (вонкавым, зразумела) можа ўзмацнiцца сальнасць скуры (ахоўная рэакцыя) цi, наадварот, сухасць i раздражняльнасць. А вось водны настой зялёнай лупiны агурка дапамагае не толькi зняць лiшнюю тлустасць скуры твару, але i справiцца з нежаданым загарам. Адным словам, выкарыстоўваючы гэты распаўсюджаны прадукт з розумам i ў карысных мэтах, вы самi будзеце моцнымi i здаровымi, як агурок. НАРОДНЫ ЛЯЧЭБНIК Пры захворваннях печанi гатуюць адвар пладоў i зяленіва агурка. 1 ст. лыжка здробненай сыравiны, якая складаецца з пераспелых пладоў i высушанай плецi сцяблiны, залiць 200 мл халоднай вады, давесцi да кiпення, кiпяцiць 5 хвiлiн на маленькiм агнi, астудзiць, працадзiць. Прымаць 1-2 ст. лыжкi 3 разы на дзень перад ядой. Пры сардэчна-сасудзiстых захворваннях прымаюць сокавую сумесь з агуркоў i салаты. Агуркi прамыць, працерцi, адцiснуць сок праз марлю, лiсце салаты нашынкаваць i таксама адцiснуць. Абодва сокi змяшаць i пiць па шклянцы ранiцай нашча. Для прафiлактыкi i лячэння атлусцення наладжваюць раз у тыдзень разгрузачны агурочны дзень. У гэты дзень неабходна з’есцi да двух кiлаграмаў свежых агуркоў з невялiкай колькасцю солi ў 5 прыёмаў (гэты метад процiпаказаны людзям, якiя пакутуюць ад сардэчна-сасудзiстых захворванняў i парушэння солевага абмену).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 лiпеня 1610 года сходкай масквiчоў змешчаны з прастола рускi цар Васiль Шуйскi, пасля чаго ў Расii наступiў перыяд кiравання «Сямiбаяршчыны». У 164
|
|