21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Паведамленне прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Днямi старшыня Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта нашай краiны Аляксандр Паўлоўскi правёў своеасаблiвую экскурсiю для паслоў шэрагу краiн Еўрасаюза (ЕС) па асобных участках беларускай мяжы.

Маршрут гэтай паездкi быў абраны з улiкам пажаданняў самiх прадстаўнiкоў ЕС. Паслы хацелi на свае вочы пабачыць, як выкарыстаныя грошы заходнееўрапейскiх падаткаплацельшчыкаў, выдаткаваныя на ўпарадкаванне беларускай мяжы. Нагадаю, што на дэмаркацыю нашай Дзяржаўнай гранiцы з Лiтвой ЕС выдзелiў 1 мiльён 300 тысяч еўра. I, як паведамiў падчас прэс-канферэнцыi Аляксандр Паўлоўскi, першы этап дэмаркацыi беларуска-лiтоўскай гранiцы паспяхова завершаны. На ўчастку працягласцю 483 кiламетры на грошы Еўрасаюза былi ўстаноўленыя памежныя слупы. Самi паслы таксама ўласнаручна далучылiся да гэтай справы: паблiзу пункта пропуску «Прывалка-Рэйгардас» iмi быў устаноўлены спецыяльны памятны знак з нагоды завяршэння першага этапа дэмаркацыi. А поўнасцю дэмаркацыя мяжы Беларусi з Лiтвой i Латвiяй завершыцца напрыканцы 2004 года. Зноў жа наша краiна разлiчвае на дапамогу Еўрасаюза. Як пажартаваў генерал Паўлоўскi, адпаведную памятную шыльдачку пагранiчнiкi ўжо падрыхтавалi. Цяпер слова за краiнамi ЕС.

Прынамсi, паводле слоў пасла Еўрасаюза ў Беларусi, Малдове i Украiне Норберта Жустэна, ЕС, якi за апошнiя 10 гадоў на розныя мэты выдзелiў Беларусi больш за 50 мiльёнаў еўра, не мае намеру спыняць свае праграмы. На далейшую дэмаркацыю мяжы з Лiтвой i Латвiяй Беларусь атрымае яшчэ 2 мiльёны еўра, на абсталяванне сродкамi аўтаматызацыi паветраных пунктаў пропуску сумесна з расiйскiмi калегамi нашы памежнiкi атрымаюць 4,5 мiльёна еўра, на разгортванне аўтаматызаванай сiстэмы памежнага кантролю, зноў жа разам з пагранiчнiкамi РФ, Еўрасаюзам будзе выдаткавана 11 мiльёнаў еўра.

Як адзначыў Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Францыi ў Беларусi Стэфан Шмялеўскi, ахова мяжы беларускiмi пагранiчнiкамi адпавядае агульнаеўрапейскiм нормам. «Я ўпэўнена магу сказаць у Парыжы, што грошы французскiх падаткаплацельшчыкаў, выдаткаваныя на ўпарадкаванне беларускай мяжы, выкарыстаныя эфектыўна», — адзначыў спадар Шмялеўскi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня сустрэўся з Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Украiны ў Беларусi Анатолем Дронем у сувязi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика