Рэгiён адным абзацам: Брэстчына
Надзея НIКАЛАЕВА
Блiжэйшыя днi многiя з мiнчан правядуць на беразе вадаёмаў, бо процiстаяць 30-градуснай спякоце дазваляе толькi вада. Як запэўнiлi ў аддзеле камунальнай гiгiены Мiнскага гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii, на сённяшнi дзень стан вады ў сталiчных вадаёмах не выклiкае ва ўрачоў-гiгiенiстаў апасенняў: i па бактэрыялагiчных, i па бiяхiмiчных паказчыках яна пакуль цалкам адпавядае санiтарна-гiгiенiчным патрабаванням.
Прахладнае дажджлiвае надвор’е, можна сказаць, выратавала вадаёмы ад цвiцення, падчас якога значна пагаршаюцца самаачышчальныя здольнасцi вады. Але цi надоўга? У папярэднiя, асаблiва «гарачыя» гады, вадаёмы пачыналi закрывацца для наведвання яшчэ напрыканцы чэрвеня. Калi спякота затрымаецца ў Беларусi надоўга, вада ў вадаёмах можа стаць непрыдатнай для купання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вобласцi закончыўся летнi прызыў у беларускае войска
|
|