З плэерам увечары не хадзi!
Мiкола ДЗЯБЁЛА
З ЖЫЦЦЯ КАНТРАБАНДЫСТАЎ Буйную партыю канцылярскiх вырабаў затрымалi супрацоўнiкi Ашмянскай мытнi.Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камiтэта, грузавiк «Рэно» вёз з Чарнагорыi ў Расiю вялiзную колькасць алоўкаў, ластыкаў, папак i iншых канцылярскiх прылад агульным коштам 589 мiльёнаў рублёў. У пункце мытнага афармлення «Каменны Лог», якi знаходзiцца на мяжы нашай краiны з Лiтвой, дакументы на груз дэталёва праверылi i высветлiлася, што ўвесь тавар «левы». Аказваецца, фiрма з падмаскоўнага горада Люберцы, якой адрасаваўся груз, насамрэч была фiктыўнай. Прынамсi, чалавек, якi паводле дакументаў лiчыўся заснавальнiкам фiрмы, нiчога не ведаў нават пра тое, што з’яўляецца гаспадаром камерцыйнай структуры i, натуральна, не меў нiякiх адносiнаў да буйной партыi канцылярскiх вырабаў. Днямi «левыя» алоўкi i iншыя канцылярскiя прылады (усяго 11 найменняў) па рашэнню суда былi накiраваны ў даход беларускай дзяржавы i ў хуткiм часе з’явяцца на палiцах айчынных крамаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крымiнальная справа ўзбуджана следчым аддзелам Цэнтральнага РУУС сталiцы. Ахвярай злачынства стала 14-гадовая мiнчанка. У гадзiну ночы дзевяцiкласнiцу
|
|