Мабiльныя тэлефоны вядуць да заўчаснага старэнняIНФАРМ-УКОЛ Брытанскiя вучоныя зацiкавiлiся праблемай «пiўнога жывата» i вырашылi высветлiць, цi сапраўды пiва з’яўляецца прычынай некаторых вiдаў атлусцення. Англiчане правялi сумеснае даследаванне з чэшскiмi калегамi, у ходзе якога апыталi дзве тысячы чэхаў. Гэта нацыя была абрана не выпадкова — паводле некаторых даных, менавiта чэхi спажываюць пеннага напою больш за ўсiх у свеце.У апытаннi ўзялi ўдзел 891 мужчына i 1098 жанчын ва ўзросце ад 25 да 64 гадоў. Нiхто з рэспандэнтаў не захапляўся моцнымi спiртнымi напоямi. Яны аддавалi перавагу пiву цi зусiм не спажывалi алкаголь. Мужчыны ў сярэднiм выпiвалi 3,1 лiтра пiва за тыдзень, а жанчыны — 0,3 лiтра. Толькi 3 працэнты з апытаных мужчын выпiвалi больш як 14 лiтраў пiва за тыдзень, i толькi пяць жанчын спажывалi ў сярэднiм па лiтру гэтага напою кожны дзень. Усе рэспандэнты прыйшлi пiльны медыцынскi агляд. Пасля аналiзу атрыманых даных вучоныя прышлi да высновы, што няма нiякай залежнасцi памiж колькасцю выпiваемага пiва i празмернай вагой. Доктар Нейджэл Дэнбi з Брытанскай асацыяцыi дыетолагаў лiчыць, што некаторыя аматары пiва могуць памылкова вытлумачыць вынiкi даследавання, i таму засцерагае iх ад злоўжывання любiмым напоем. У люстэрку хаваецца старасць Многiя людзi, асаблiва жанчыны, любяць доўга глядзець на сябе ў люстэрка. Як высветлiлi вучоныя аднаго з нью-йоркскiх iнстытутаў, гэта не такая ўжо i бяспечная справа. На працягу 15 гадоў вывучэння ўплыву люстэрка на арганiзм чалавека з дапамогай звышадчувальнага магнiтахвалевага дэтэктара ўдалося ўстанавiць цiкавыя факты. Аказалася, што людзi, якiя праводзяць перад люстэркам шмат часу, i асаблiва калi яны глядзяць сабе ў вочы, праз нейкi час пачынаюць адчуваць стомленасць i нават пагаршэнне памяцi. З дапамогай вышэйназванага дэтэктара эксперыментатары даказалi, што люстэркi акумулiруюць у сабе энергiю чалавека, выступаючы ў якасцi энергетычных «вампiраў». Працэс адбiрання энергii наступае не адразу, а прыкладна праз тры хвiлiны пасля таго, як чалавек пачаў глядзецца ў люстэрка. Пагаршэнне фiзiчнага самадчування «люстэркамана» — гэта яшчэ не самае горшае, паказвае даследаванне. Аказалася, што тыя, хто часцей глядзiцца ў люстэрка, значна хутчэй старэюць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актыўнае выкарыстанне мабiльных тэлефонаў i iншых бяздротавых сродкаў сувязi прыводзiць да заўчаснага старэння арганiзма, сцвярджае шведскi вучоны Лей
|
|