А запалкi не схавала
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Трагедыя адбылася ў вёсцы Тарасаўка Веткаўскага раёна, адна жыхарка якой усяго на некалькi хвiлiн выйшла з хаты, не схаваўшы запалкi.
А iх узяла пяцiгадовая дзяўчынка, каб пагуляць: падпалiць паперу пад ложкам, на якiм спала яе меншая сястрычка. Успыхнуў агеньчык, якi пабег па iншых рэчах. Дзяўчынка спужалася i, схапiўшы на рукi свайго трохмесячнага брацiка, кiнулася прэч з хаты: на дапамогу сястры-цы бегчы не адважылася. Мацi прыбегла дадому, калi дом гарэў. Тым не менш яна выцягнула дачушку на вулiцу i на спадарожнай машыне даехала да райцэнтра, адкуль дзяўчынку перавезлi ў Гомель. На жаль, выратаваць яе не ўдалося, бо апёкi былi вельмi моцныя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трагедыя адбылася ў вёсцы Тарасаўка Веткаўскага раёна, адна жыхарка якой усяго на некалькi хвiлiн выйшла з хаты, не схаваўшы запалкi |
|