...Гэта трэба жывым
Марына ЭВЕРСМАН
27 кастрычнiка ў рамках урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 53-й гадавiны з дня стварэння Службы аховы, у Дэпартаменце аховы МУС Рэспублiкi Беларусь (вул. Грушаўская, 7а) адбылося адкрыццё стэлы, якая ўвекавечыла памяць аб супрацоўнiках аховы, загiнуўшых пры выкананнi службовага абавязку.
Сяржант мiлiцыi Анатоль Iванавiч Бурлак 10 лiстапада 1995 года пры нясеннi службы заўважыў грамадзянiна, якi складваў у машыну прадукцыю, выкрадзеную на фанерна-запалкавым камбiнаце. Не раздумваючы, ён кiнуўся да зламыснiка, якi спрабаваў уцячы на аўтамашыне. Мiлiцыянеру ўдалося ўскочыць на падножку набiраючага хуткасць аўтамабiля i пачаць барацьбу. Але лёс распарадзiўся так, што мiлiцыянеру-кiнолагу Навабелiцкага (г. Гомеля) раённага аддзела аховы ўжо не суджана было вярнуцца дадому: атрыманыя ў працэсе затрымання злачынцы траўмы аказалiся смяротнымi. Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь сяржант мiлiцыi Анатоль Iванавiч Бурлак узнагароджаны медалём «За адвагу». Пасмяротна. 15 мая 1999 года ў 17 гадзiн 25 хвiлiн у складзе групы затрымання Цэнтральнага (г. Мiнска) аддзела аб’яднання «Ахова» выбыў на спрацоўванне сiгналiзацыi кватэры па вулiцы Нямiга ў г. Мiнску прапаршчык мiлiцыi мiлiцыянер-кiнолаг Цэнтральнага раённага аддзела аховы сталiцы Аляксандр Георгiевiч Жыдзiк. Прыбыўшы па ўказанаму адрасу, быў забiты злачынцам стрэлам з пiсталета ва ўпор. За мужнасць i гераiзм, праяўленыя пры выкананнi службовага абавязку, занесены ў Кнiгу гонару аб’яднання «Ахова» пры МУС Рэспублiкi Беларусь. Пасмяротна ўзнагароджаны медалём «За адвагу». У памяць аб загiнуўшым калегу ў Цэнтральным аддзеле аховы сталiцы ўстаноўлена мемарыяльная дошка. 8 сакавiка 2001 года ў 0 гадзiн 30 хвiлiн пры спыненнi крадзяжу з кiёскаў, размешчаных на адной з вулiц сталiцы, быў да смерцi замучаны групай падлеткаў намеснiк начальнiка службы тэхнiчных сродкаў аховы Цэнтральнага аддзела сталiцы падпалкоўнiк мiлiцыi Сяргей Уладзiмiравiч Волкаў. P.S. Стэла ў памяць загiнуўшых размешчана ўсяго за некалькi метраў ад будынка Галоўнага ўпраўлення Дэпартамента аховы сярод вечназялёнай алеi. Кожную ранiцу яна шчодра залiваецца сонцам, адбiваючыся ў яго промнях серабрыста-залатым агнём, нiбы россып узнагарод, якiя так i не знайшлi пры жыццi сваiх мужных i дастойных герояў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 кастрычнiка ў рамках урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 53-й гадавiны з дня стварэння Службы аховы, у Дэпартаменце аховы МУС Рэспубл
|
|