Час вучыцца i час весялiцца
Надзея НIКАЛАЕВА
31 кастрычнiка Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт збiраецца адзначыць свой дзень нараджэння.
Спецыяльна да гэтага свята прымеркаваны спаборнiцтвы па спартыўнаму арыентаванню, якiя стартуюць 28 кастрычнiка ў студэнцкiм гарадку БДУ (вул. Кастрычнiцкая, 5). 31 кастрычнiка фiнiшуе конкурс на лепшы лiтаратурны твор, арганiзаваны камiтэтам БРСМ БДУ. Гэты ж дзень стане апошнiм i для падачы работ на конкурс, прысвечаны барацьбе з курэннем. У гэты ж дзень пройдзе пашыранае пасяджэнне рэктарата БДУ i адкрыецца выстава, прысвечаная навуковым дасягненням Белдзяржунiверсiтэта. А вечарам iмянiннiкаў запросiць сталiчны Палац спорту, дзе пройдзе танцавальна-забаўляльная праграма з удзелам «зорак» беларускай эстрады, а таксама ўласных творчых калектываў БДУ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
31 кастрычнiка Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт збiраецца адзначыць свой дзень нараджэння
|
|