21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пiва, вiно, гарэлка i... на дыскатэку?

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

Прафiлактыка

Жыхара вёскi Свiслач Гродзенскага раёна, 1988 года нараджэння, затрымалi каля клуба. Як затым патлумачыў гэты малады чалавек, на працягу вечара ён выпiў паўтара лiтра пiва, лiтр вiна ды яшчэ 250 грамаў гарэлкi, пасля чаго пайшоў на дыскатэку. А 15-гадоваму падлетку з вёскi Путрышкi пасля ўжывання разведзенага спiрту было ўжо не да танцаў: яго ў непрытомным стане шпiталiзавалi ў рэанiмацыйнае аддзяленне бальнiцы з дыягназам «алкагольнае атручэнне цяжкай ступенi». Толькi дзякуючы дакладным i своечасовым дзеянням участковага iнспектара iнспекцыi па справах непаўналетнiх Iрыны Хмары юнак застаўся жывы.

Гэтыя факты прагучалi на сесii Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў падчас разгляду пытання аб сумеснай рабоце праваахоўных органаў, выканаўчых камiтэтаў, працоўных калектываў i органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання па забеспячэнню захаванасцi грамадскай уласнасцi, прафiлактыцы злачынстваў i правапарушэнняў.

Сiтуацыю, якая склалася ў раёне са злачыннасцю сярод непаўналетнiх, можна назваць крытычнай. Устаноўлены вельмi сумны рэкорд: за 8 месяцаў гэтага года на тэрыторыi раёна непаўналетнiмi ўчынена 132 злачынствы, што на 101 больш, чым за той жа перыяд летась. Пры гэтым 61 злачынствам «адзначылiся» мясцовыя жыхары, 68 разоў «наслядзiлi» прыезджыя з iншых рэгiёнаў i тройчы сумесна арудавалi падлеткi, якiя пражываюць у Гродзенскiм i iншых раёнах вобласцi.

Колькасць крадзяжоў узрасла з 20 у 2004 годзе да 110 сёлета, хулiганстваў — адпаведна з 3 да 17. Прычым у структуры злачынстваў пераважаюць серыйныя. Ажно 43 злачынствы ўчынены на тэрыторыi Гродзенскага раёна выхаванцамi дзiцячага дома Кастрычнiцкага раёна г.Гродна. 16 крадзяжоў з дамоў аднавяскоўцаў i дач, размешчаных у наваколлi, на рахунку двух навучэнцаў Луцкаўлянскай сярэдняй школы. У вёсцы Абухава стала менш маёмасцi ў сямi гаражах пасля таго, як iх наведала група тутэйшых падлеткаў...

Погляд на праблему намеснiка старшынi камiсii па справах непаўналетнiх Гродзенскага райвыканкама Валянцiны Козел:

— Што характэрна: побач са злачыннасцю ў маладзёжным асяроддзi, як правiла, iдзе, i нават у многiм яе вызначае, п’янства. З году ў год расце колькасць непаўналетнiх, затрыманых у п’яным выглядзе ў грамадскiх месцах: за 8 месяцаў гэтага года iх колькасць у раёне дасягнула 129. На пасяджэннi нашай камiсii разгледжаны паводзiны 78 маладых людзей да 18-гадовага ўзросту, 21 — пастаўлены на ўлiк у наркалагiчным кабiнеце, 38 — у групе кантролю.

Трывожыць i тое, што становiцца больш сем’яў, дзе бацькi вядуць разгульны спосаб жыцця, п’юць, не даглядаюць дзяцей. Жыхарка вёскi Путрышкi, да прыкладу, прыехала з трохгадовым сынам у абласны цэнтр, сустрэлася з сабутэльнiкамi i... заснула, а хлопчык пяць гадзiн бадзяўся па прывакзальнай плошчы. Марыя Гайкоўская з вёскi Мiцкевiчы, зноў жа на плошчы ля чыгуначнага вакзала, распiвала з кампанiяй спiртное, а яе двухгадовая дачка на працягу некалькiх гадзiн хадзiла па праезнай частцы вулiцы i збiрала з урнаў рэшткi прадуктаў. А жыхарка вёскi Казiмiраўка Веранiка Шведзiс прывяла дзiця ў Гродзенскi райаддзел мiлiцыi i адмовiлася ад яго.

На ўлiку ў наркалагiчным кабiнеце стаiць больш як 350 чалавек, якiя маюць непаўналетнiх дзяцей, 107 з iх — жанчыны. За неналежнае выхаванне дзяцей, невыкананне сваiх бацькоўскiх абавязкаў 74 бацькоў аштрафавалi, 103 — папярэдзiлi.

У дадзеным выпадку хацелася б атрымаць дапамогу ад дэпутатаў. Мы чакаем больш актыўнага ўдзелу ў гэтай рабоце камiсiй па садзейнiчанню сям’i i школе, па справах непаўналетнiх, гарпассельвыканкамаў, маладзёжных арганiзацый, бацькоўскiх патрулёў...

... Адкрываючы сесiю, старшыня Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў Сцяпан Абухоўскi назваў лiчбу кiраўнiкоў i спецыялiстаў, якiя ў той цi iншай ступенi павiнны быць апорай у пытаннях аховы правапарадку, у тым лiку ў дачыненнi да нашага падрастаючага пакалення: гэта ў раёне больш за 4,5 тысячы чалавек. Пакуль такi патэнцыял не задзейнiчаны. Хоць работы хопiць усiм: педагогам, дзiцячым i маладзёжным арганiзацыям, работнiкам праваахоўных органаў, дэпутатам, грамадскiм фармiраванням. На сесii прыняты канкрэтныя рашэннi ў гэтым накiрунку, i цяпер справа за тым, каб яны не засталiся толькi на паперы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхара вёскi Свiслач Гродзенскага раёна, 1988 года нараджэння, затрымалi каля клуба. Як затым патлумачыў гэты малады чалавек, на працягу вечара ён вып
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика