Наш фармат
СМЕХ У ЗАЛЕ. IНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНЫ
Беларуская каманда КВЗ «ЧП» выйшла ў фiнал вышэйшай лiгi Мiжнароднага саюза КВЗ. 24 кастрычнiка ў Маскве прайшоў другi паўфiнал самай «вясёлай i знаходлiвай» тэлегульнi, дзе мiнчане сустракалiся з камандай «Мегаполiс» (Масква) i зборнай Чалябiнска «ЛУНА». Беларусы абышлi блiжэйшых сапернiкаў больш чым на два балы, прычым за музычны конкурс i за СТЭМ каманда атрымала максiмальныя ацэнкi. Зараз «ЧПшнiкi» працягваюць гастролi i рыхтуюцца да фiналу КВЗ, якi пройдзе ў Маскве ў сярэдзiне снежня. Дарэчы, сёлета ўпершыню ў гiсторыi КВЗ па прапанове прэзiдэнта Мiжнароднага саюза КВЗ Аляксадра Маслякова i рашэнню журы ў фiнале сустрэнуцца адразу 4 каманды: пераможцы першага паўфiналу «Нарты з Абхазii» (Сухум) i «4 татарыны» (Татарстан) i пара з другога паўфiналу — «ЧП» i «Мегаполiс». А блiскучае выступленне беларусаў у 1/2 гульнi мы ўбачым у блiжэйшы час па тэлебачанню. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК. ХОЧАШ «СВЯЦIЦЦА»? МАРШ У ШКОЛУ! У Беларусi будзе працаваць свая «школа зорак». Пра iдэю яе стварэння абвясцiў вядомы музычны прадзюсар Макс Алейнiкаў. На практыцы «школа зорак» павiнна стаць чымсьцi накшталт элiтнага лiцэя, якi будзе рыхтаваць з жадаючых прафесiянальных артыстаў на працягу як мiнiмум 1 года. Разлiчана навучальная ўстанова ў першую чаргу на падлеткаў. У праграму навучання, на думку iнiцыятара, будуць уключаны спевы, асновы харэаграфii, акцёрскае майстэрства, майстар-класы стылiстаў i г.д. Канешне, з «нуля» ў iмгненне вока «зорку» не стварыць, ды школа i не будзе мець гэта асноўнай задачай. Галоўнае «выявiць i развiць у чалавека, якi жадае трапiць на сцэну, адпаведныя здольнасцi». Навучанне на такiм узроўнi, сцвярджае Макс Алейнiкаў, не можа быць бясплатным, i нават не можа быць танным — так што будучы лiцэй-школа абяцае стаць элiтнай установай ва ўсiх сэнсах. На слушную заўвагу, што ў такiм разе дастаткова будзе тоўстага кашалька нават пры поўнай адсутнасцi таленту, прадзюсар з лёгкасцю парыруе: маўляў, многiя сучасныя артысты, напрыклад тая ж Чарнiка, пачыналi спяваць, не ведаючы нават нотнай граматы (але маючы за плячыма забяспечаных сваякоў) — i зараз нiчога, вельмi нават няблага жывуць... На ўсе астатнiя пытаннi наконт «школы зорак» Макс Алейнiкаў пакуль што не быў гатовы адказаць: «Праект знаходзiцца ў стадыi распрацоўкi, i, каб дакладна расказаць аб iм, трэба з гэтым ушчыльную сутыкнуцца». Вiкторыя ЦЕЛЯШУК. АД СЕСII ДА СЕСII ЖЫВУЦЬ... ТЭАТРЫ ВЕСЕЛА У Беларускiм дзяржаўным педагагiчным унiверсiтэце iмя М. Танка прайшло студэнцкае свята «Тэатральны дывертысмент». З гэтага дня ў народных студэнцкiх тэатрах сталiцы афiцыйна адкрыўся новы тэатральны сезон. «Тэатральны дывертысмент» iснуе не першы год i рэалiзуецца пры падтрымцы аддзела па справах моладзi Мiнгарвыканкама, аддзелаў па справах моладзi адмiнiстрацый раёнаў Мiнска, выхаваўчых структур вядучых ВНУ i грамадскiх арганiзацый. Асноўная iдэя праекта — прыцягнуць як мага большую колькасць маладых людзей да канкрэтнай справы, да творчага супрацоўнiцтва. Сёлета вопытам абмяняюцца, у прыватнасцi, народны студэнцкi тэатр медунiверсiтэта «Эскулап», студэнцкi тэатр БНТУ «Сатрап», калектывы БДПУ «Жывое слова» i «Мы», тэатры Акадэмii мастацтваў i унiверсiтэта культуры. Вiкторыя ЗАХАРАВА. У МIЛIЦЫI БУДУЦЬ ПАМОЧНIКI. МАЛАДЫЯ Гомельскi гарвыканкам прыняў рашэнне аб стварэннi ва ўсiх агульнагарадскiх школах горада клубаў «Юныя сябры мiлiцыi». У планах — сустрэчы з ветэранамi i работнiкамi праваахоўных органаў, экскурсii ў папраўча-працоўныя калонii, наведваннi судовых пасяджэнняў i г.д. Кантраляваць клубы будуць работнiкi iнспекцыi па справах непаўналетнiх. Не выключана, што праз некалькi гадоў сённяшнiя наведвальнiкi клубаў прыйдуць працаваць у мiлiцыю. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская каманда КВЗ «ЧП» выйшла ў фiнал вышэйшай лiгi Мiжнароднага саюза КВЗ |
|