Спорт-тайм
Хто ў кампанiі з «Шахцёрам»?
Сёлетнi пераможца, салiгорскi «Шахцёр», вызначыўся датэрмiнова. Затое хто складзе кампанiю дружыне Юрыя Вяргейчыка, сказаць пакуль цяжка. Нiчыйны зыход матча 23-га тура (ён быў перанесены на 26 кастрычнiка) памiж сталiчнымi «бела-блакiтнымi» i «БАТЭ» — 2:2 — сiтуацыю нiяк не праяснiў. Аднак з’яўлення канкрэтыкi ў астатнiх графах турнiрнай таблiцы засталося чакаць нядоўга. У спiсе бамбардзiраў пакуль лiдзiруе Валерый Стрыпейкiс з «Нафтана» (14 галоў). Крыху ўступаюць яго аднаклубнiк Iгар Чумачэнка i «шахцёр» Аляксандр Клiменка — 13 мячоў. «Юнацтва» —«Дынама» — 3:2 Паспяховае выступленне мiнскага «Юнацтва» ў Кантынентальным кубку, безумоўна, нагадала яго хакеiстам аб тым, што i ў адкрытым чэмпiянаце краiны для iх яшчэ не ўсё страчана. У 19-м туры каманда Мiхаiла Захарава перапынiла бяспройгрышную серыю (9 перамог i 2 нiчые) лiдара першынства — сталiчнага «Дынама» — з лiкам 3:2. Вынiкi астатнiх матчаў: «Брэст» — «Металургс» — 1:4, «Нёман» — «Рыга-2000» — 2:3, «Сокал» — «Хiмiк-СКА» — 8:1, «Гомель» — «Вiцебск» — 2:1, «Хiмвалакно» — «Керамiн» — 1:3. Тройку лiдараў складаюць «Дынама» i «Керамiн», адпаведна з 44 i 37 ачкамi за 19 сустрэч, i «Сокал», у актыве якога 35 балаў за 17 матчаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетнi пераможца, салiгорскi «Шахцёр», вызначыўся датэрмiнова. Затое хто складзе кампанiю дружыне Юрыя Вяргейчыка, сказаць пакуль цяжка |
|