«Звар’яцелыя людзi» выходзяць на снег
Iрына ПРЫМАК
Алiмпiяда-2006 З наяўнасцю трайнога сальта з чатырма пiруэтамi шанцы на медалi ў Турыне ўзрастаюцьПрыкладна за сто дзён да спаборнiцтваў у Турыне ў Мiнску адкрыўся Алiмпiйскi прэс-цэнтр «BelSwissBank». Першы вiцэ-прэзiдэнт НАК Генадзь Аляксеенка павiншаваў яго гасцей (iмi сталi журналiсты i нацыянальная каманда фрыстайлiстаў) з гэтай падзеяй i парадаваў паветраных акрабатаў планамi пабудаваць аквапарк з трамплiнам у САК «Алiмпiйскi», што, безумоўна, будзе спрыяць iх падрыхтоўцы. Генеральны сакратар НАК Георгiй Катулiн нагадаў прысутным колькасць ужо заваяваных лiцэнзiй ў Турын — 33 — i пазнаёмiў з трыма месцамi рассялення беларусаў у Iталii. Галоўны трэнер каманды Мiкалай Казека паведамiў, што падрыхтоўка фрыстайлiстаў да Алiмпiяды пачнецца з 1 лiстапада: спачатку яны выйдуць на аўстрыйскi снег, потым змогуць праверыць свае сiлы на этапах Кубка свету ў Кiтаi i ў час трэнiровак у Фiнляндыi i ЗША. Якiя думкi напярэдаднi ў самiх фрыстайлiстаў? Чэмпiён свету-2001, уладальнiк трэцяга месца Алiмпiйскiх гульняў-2002, ЧС-2005 i вiцэ-чэмпiён ЧС-2003 Аляксей Грышын вызначыў праграму-мiнiмум для паветраных акрабатаў, якiя хочуць прэтэндаваць на медалi XX зiмовых Алiмпiйскiх гульняў-2006: «Трэба абавязкова выконваць трайное сальта з чатырма пiруэтамi, — i дадаў: — Абяцаць, канешне, нiчога не стану, але ўпэўнены, што наша каманда можа заваяваць некалькi медалёў». Паводле слоў Асоль Слiвец, хваляванне перад скачком у яе знiкае дзякуючы брату Цiмафею: «Вельмi натхняюць яго ўдалыя выступленнi, асаблiва калi мяне прадстаўляюць на старце такiм чынам: «Ранiцай брат Асоль паказаў даволi добры вынiк. Жадаем i сястры паўтарыць яго». Гэта сапраўды падбадзёрвае». Прызёр этапаў Кубка свету Ала Цупер лiчыць асноўнымi прэтэндэнткамi на перамогу прадстаўнiц Кiтая, Аўстралii, Швейцарыi i, канешне, нашых спартсменаў. Наконт уласнага выступлення ў Турыне кажа: «Асабiста мне яшчэ трэба ўзмацнiць сваю праграму. Цi рабiць трайныя сальта, буду глядзець на Алiмпiядзе...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З наяўнасцю трайнога сальта з чатырма пiруэтамi шанцы на медалi ў Турыне ўзрастаюць
|
|