«Белтэлекам» знiжае тарыфы на доступ у Iнтэрнэт
Надзея НIКАЛАЕВА
ДОБРЫЯ НАВІНЫ Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» у аддзеле маркетынгу РА «Белтэлекам», з 17 сакавiка змяняюцца перыяды тарыфiкацыi i змяншаюцца тарыфы на камуцiруемы беспарольны i парольны доступ у Iнтэрнэт для насельнiцтва, юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.Так, у працоўныя днi цяпер будуць дзейнiчаць наступныя тарыфiкацыйныя перыяды для камуцiруемага беспарольнага i парольнага доступу ў Iнтэрнэт: з 8.00 да 19.00; з 19.00 да 2.00 i з 2.00 да 8.00 гадзiн. Тарыфы на беспарольны доступ у Iнтэрнэт знiжаюцца для юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў з 8.00 да 19.00 на 20 працэнтаў (0,024 дол./хвiл.) i з 2.00 да 8.00 — на 30 працэнтаў (0,007 дол./хвiл.). Для насельнiцтва: з 8.00 да 19.00 — на 10 працэнтаў (25,6 руб./хвiл.) i з 2.00 да 8.00 — на 12 працэнтаў (9 руб./хвiл.) Пры карыстаннi парольным доступам у Iнтэрнэт кошт адной хвiлiны злучэння з 8.00 да 19.00 i з 19.00 да 2.00 застаўся ранейшы. А з 2.00 да 8.00 новы кошт беспарольнага доступу складае для юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — 0,007 дол./хвiл., для насельнiцтва — 9 руб./хвiл. Таксама з 17 сакавiка ўводзiцца новы тарыфiкацыйны перыяд (з 7.00 да 10.00) для работы ў Iнтэрнэце на пунктах калектыўнага карыстання РА «Белтэлекам» (сёння доступ у Iнтэрнэт прадастаўляюць 140 з 261 пункта калектыўнага карыстання). У ранiшнiя гадзiны тарыф на доступ у Iнтэрнэт будзе на 15 працэнтаў таннейшы, чым у iншы час. Так, напрыклад, адна гадзiна работы ў Iнтэрнэце на ПКК (з улiкам кошту машыннага часу) па новаму тарыфу абыдзецца ў 1485 рублёў. Знiжэнне тарыфаў на камуцiруемы доступ у Iнтэрнэт ставiць мэту зрабiць «сусветную павуцiну» даступнай як для арганiзацый, так i для радавых карыстальнiкаў, уключаючы школьнiкаў i студэнтаў. Над удасканаленнем сваёй тарыфнай палiтыкi «Белтэлекам» працуе пастаянна: апошнi раз тарыфы на доступ у Iнтэрнэт знiжалiся ў кастрычнiку мiнулага года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» у аддзеле маркетынгу РА «Белтэлекам», з 17 сакавiка змяняюцца перыяды тарыфiкацыi i змяншаюцца тарыфы на камуцiру
|
|