Маўчанне... вiрусаIНФАРМ-УКОЛ Пра гэта заявiў Пауль Кляйус, дырэктар Мiжнароднага агенцтва па вывучэнню ракавых захворванняў Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, якое каардынуе i праводзiць даследаваннi прычын узнiкнення раку i выпрацоўвае стратэгii для кантролю над распаўсюджваннем ракавых захворванняў.Па iнiцыятыве агенцтва адбылася сустрэча 22 вучоных з 10 краiн свету для аналiзу вынiкаў шматлiкiх мiжнародных даследаванняў. Па ацэнках рабочай групы, адна з дзесяцi ракавых пухлiн у заходнiх краiнах узнiкае па прычыне недастатковага спажывання насельнiцтвам садавiны i агароднiны. Гэтыя суадносiны адрознiваюцца для розных рэгiёнаў свету, i, па прагнозах, першая лiчба будзе большай у рэгiёнах, дзе спажыванне гэтых прадуктаў абмежаванае. На думку даследчыкаў, вынiкi iх работы яскрава сведчаць, што насельнiцтва павiнна павялiчыць спажыванне садавiны i агароднiны. Гэты факт таксама павiнен быць узяты пад увагу ўрадам, харчовай прамысловасцю i спажыўцамi. Нягледзячы на тое, што вучоныя дакладна ўстанавiлi, што спажыванне садавiны i агароднiны знiжае рызыку ўзнiкнення ракавых пухлiн у цэлым, застаецца няясным, супраць якога тыпу раку яно найбольш эфектыўнае. Мiж тым, самым вiдавочным, на iх думку, з’яўляецца тое, што спажыванне вялiкай колькасцi садавiны знiжае рызыку ўзнiкнення раку страўнiка, лёгкiх i стрававода. Вызначаны сiмптомы кiберзалежнасцi Асаблiва актуальнай праблема кiберзалежнасцi стала ў буйных гарадах. Медыкi i педагогi Екацярынбурга паведамляюць пра штодзённае пагаршэнне сiтуацыi. Хваробу, на iх думку, трэба неадкладна лячыць, прычым правiльна. З фактамi кiберзалежнасцi пастаянна сутыкаюцца сацыяльныя педагогi мунiцыпальнага цэнтра медыка-псiхалагiчнай i сацыяльнай дапамогi насельнiцтву. Да псiхатэрапеўтаў цэнтра па дапамогу ўжо неаднаразова звярталiся бацькi, чые дзецi не могуць жыць без камп’ютара. Напрыклад, адзiн хлопчык бiўся ў iстэрыцы, калi яму не давалi грошай на iнтэрнэт-кафэ. Васемнадцацiгадовая дзяўчына не магла прымусiць сябе выключыць камп’ютар, нават калi вельмi стамлялася i хацела спаць. Ёй даводзiлася прасiць аб гэтым мацi. Вельмi трывожнымi прыметамi кiберзалежнасцi з’яўляюцца наступныя: — дзiця робiць урокi цi есць перад уключаным камп’ютарам; — забываецца пра тое, што не паела цi не паспала; — вяртаючыся дадому са школы, найперш уключае камп’ютар, нават калi не збiраецца на iм працаваць. Дзiця таксама не павiнна глядзець усе тэлеперадачы запар, не спыняючыся нават падчас рэкламы, а потым з захапленнем выкрыкваць усе рэкламныя слоганы. Нi ў якiм разе не варта забараняць дзiцяцi карыстацца камп’ютарам цi глядзець тэлевiзар. Гэта толькi пагоршыць сiтуацыю. Пазяхнём з-за спачування? Вы, напэўна, звярталi ўвагу на тое, што некаторыя людзi заражаюцца пазяханнем, калi бачаць, як гэта робяць iншыя. Вучоныя з Дрэксельскага унiверсiтэта Фiладэльфii правялi эксперымент, у ходзе якога спрабавалi высветлiць, чаму пазяханне «заразнае». Вучоныя назiралi за групай студэнтаў з 65 чалавек у працэсе прагляду вiдэазапiсаў, на якiх акцёры смяялiся, пазяхалi цi не выказвалi нiякiх эмоцый. 40 працэнтаў студэнтаў пазяхалi следам за акцёрамi. Потым усе ўдзельнiкi прайшлi тэст для высвятлення ўзроўню здольнасцi спачуваць iншым. Пасля апрацоўкi вынiкаў даследчыкi прыйшлi да высновы, што звычайна, гледзячы на iншых, пазяхаюць тыя, хто больш схiльны да спачування. Гэтыя ж людзi ўздрыгваюць, калi хтосьцi, напрыклад, наступае на востры прадмет.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гепатыт С застаецца адным з самых каварных i нявывучаных вiрусаў |
|