Намалочана 3,5 мiльёна тон збожжа
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле земляробства i раслiнаводства Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання, паводле апошнiх даных, збожжавыя ўбраны з 1,3 мiльёна гектараў, што складае 63 працэнты агульнай плошчы.
Сярод рэгiёнаў сiтуацыя выглядае наступным чынам: Брэсцкая вобласць — 287 тысяч гектараў (амаль 90 працэнтаў), Гомельская — 188 (83), Гродзенская — 272 (83), Мiнская — 312 (51), Магiлёўская — 138 (46), Вiцебская — 127 (41). Агульны намалот зараз складае 3,5 мiльёна тон. Больш за 1 млн. тон намалацiлi на Гродзеншчыне. На Брэстчыне сабрана 772 тысячы тон, Мiншчыне — 761, Гомельшчыне — 413, Магiлёўшчыне — 338, Вiцебшчыне — 288. Ураджайнасць складае 27,5 цэнтнера з гектара. Па-ранейшаму самы лепшы паказчык за Гродзеншчынай — 37,2 ц/га. У Брэсцкай вобласцi сярэдняя ўраджайнасць складае 27,5 цэнтнера з гектара, Мiнскай — 24,8, Магiлёўскай — 24,5, Вiцебскай — 23,9, Гомельскай — 22,4. Яшчэ больш узраслi тэмпы ўборачных работ — да 4,2 працэнта плошчы за дзень. Самая вялiкая «хуткасць» у Гомельскай, Вiцебскай i Магiлёўскай абласцей — 5,4, 5,3 i 5 працэнтаў адпаведна. На Мiншчыне за дзень убрана 4 працэнты плошчаў, Гродзеншчыне — 3,8, Брэстчыне — 2,5. А вось тэмпы здачы гаспадаркамi збожжа ў дзяржаўныя засекi запаволiлiся. Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Дэпартаменце па хлебапрадуктах Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання, на прыёмныя пункты за апошнi дзень паступiла 11 тысяч тон. Агульная лiчба зараз складае крыху больш за 150 тыс. тон. Гэта 32 працэнты планавага паказчыка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле земляробства i раслiнаводства Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання, паводле апошнiх даных, збо |
|