За малако павiнны разлiчвацца па новых цэнах.
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
«ГАРАЧЫ ТЭЛЕФОН» «ЗВЯЗДЫ» 268-27-50 На «гарачую лiнiю» звярнуўся наш чытач з Мiёрскага раёна Уладзiмiр Кадушка. Ён паскардзiўся на тое, што ў iх калгасе iмя Цiтова з калгаснiкамi за здадзенае малако будуць разлiчвацца па «старых» цэнах. «Раней плацiлi па 200 рублёў за лiтр, — расказваў Уладзiмiр Паўлавiч, — а цяпер кажуць, што па 230. Але ж чулi, што трэба, каб па 300 рублёў за лiтр плацiлi».Галоўны бухгалтар калгаса iмя Цiтова Людмiла Лукашэвiч паведамiла нам, што па стаўцы 200 рублёў за лiтр з вяскоўцамi разлiчвалiся за малако, якое было здадзена ў лiпенi. З 1 жнiўня закупачная цана павышана да 230 рублёў за лiтр. Пра тое, што для ўсiх гаспадарак устаноўлена стаўка 300 рублёў, у калгас iмя Цiтова iнфармацыя пакуль не паступала. «Калi прыйдуць адпаведныя паперы, то i разлiкi правядзём па неабходных расцэнках»,— запэўнiла Людмiла Лукашэвiч. Як заўважыла ў гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» намеснiк начальнiка Дэпартамента эканомiкi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Тэрэза Дзегцярова, закупачная цана за малако, якое здаецца насельнiцтвам, з 10 жнiўня складае 300 рублёў за лiтр. У адпаведнасцi з гэтым i павiнны рабiцца разлiкi з вяскоўцамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На «гарачую лiнiю» звярнуўся наш чытач з Мiёрскага раёна Уладзiмiр Кадушка. Ён паскардзiўся на тое, што ў iх калгасе iмя Цiтова з калгаснiкамi за здад
|
|