21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Большасць траўмаў дзецi атрымлiваюць дома

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хроніка апошніх падзей

Цяпер Еўрапейская камiсiя хоча апрабаваць гэты метад у рамках кампанii супраць курэння, якая пачалася ў 2001 годзе i з часам становiцца ўсё больш жорсткай.

У самым хуткiм часе ўрады 25 краiн змогуць устанаўлiваць правiлы, якiя прадугледжваюць друкаванне на правым баку пачак цыгарэт суровае папярэджанне, напрыклад: «Курэнне можа прывесцi да маруднай i пакутлiвай смерцi». Усё гэта суправаджаецца адпаведным каляровым малюнкам. Дарэчы, у Бруселi для гэтых мэтаў ствараецца адмысловая бiблiятэка, у якой будуць сабраны фатаграфii i малюнкi — з тым, каб прадстаўнiкi асобных краiн змаглi выбраць з iх найбольш падыходзячыя для сябе. Як паказваюць даследаваннi i вопыт некаторых краiн, каляровыя фатаграфii — адзiн з эфектыўных спосабаў барацьбы з курэннем.

Таксама, пачынаючы з 30 верасня, надпiсы на пачках цыгарэт павiнны быць зроблены чорнымi лiтарамi на белым фоне i займаць не менш як 30 працэнтаў плошчы правага боку i 40 працэнтаў — адваротнага. Камiсiя рэкамендуе таксама, каб на ўпакоўцы былi ўказаны нумары тэлефонаў цэнтраў, якiя аказваюць дапамогу жадаючым кiнуць курыць.

Новыя каляровыя долары з’явяцца ў абарачэннi 9 кастрычнiка

Новыя «рознакаляровыя» 20-доларавыя купюры паступяць у шырокае абарачэнне ў Злучаных Штатах роўна праз месяц, 9 кастрычнiка. У гэты дзень Федэральная рэзервовая сiстэма распячатае сховiшчы i пачне выдаваць камерцыйным банкам абноўленыя грашовыя знакi. Пасля гэтага яны з’явяцца ў банкаматах, касах магазiнаў i кашальках амерыканцаў. А вось за межы ЗША iх пакуль афiцыйна пастаўляць не будуць: долары павiнны распаўсюджвацца па свету самi сабой.

Афiцыйна новая «дваццатка» ўпершыню была прадстаўлена чатыры месяцы назад. З таго часу аддрукавана 915 млн. такiх банкнотаў. Новая купюра захавае свой ранейшы памер, а таксама выяву 7-га прэзiдэнта ЗША Эндру Джэксана. Асноўнымi колерамi па-ранейшаму будуць зялёны, белы i чорны. У той жа час фон вакол галавы Джэксана будзе бледна-аранжавым, з’явiцца таксама блакiтны арэол, а лiчба 20 у правым нiжнiм кутку з зялёнай ператворыцца ў жоўтую.

Усё гэта павiнна абаранiць купюру ад спроб падробкi. Менавiта 20-доларавыя купюры падрабляюцца ў ЗША часцей за iншыя. За мяжой найбольш папулярныя стодоларавыя купюры. Каляровыя 100- i 50-доларавыя грашовыя знакi павiнны з’явiцца ў 2004 i 2005 гадах. Новыя купюры будуць у абарачэннi нароўнi са старымi да таго часу, пакуль апошнiя не знiкнуць з абарачэння.

Брытанскiя вучоныя стварылi вакцыну супраць тытуню i наркотыкаў

Сапраўдную сенсацыю ў навуковым свеце выклiкалi паведамленнi аб тым, што еўрапейскiя вучоныя апынулiся на парозе стварэння эфектыўнай вакцыны ад наркотыкаў i тытуню.

Зараз гэты прэпарат праходзiць тэсты ў бальнiцах. Распрацаваная адной брытанскай кампанiяй тэхналогiя дазваляе ствараць у арганiзме чалавека антыцелы, якiя не дапускаюць засваення какаiну i нiкацiну. Такiм чынам, упершыню знойдзены шлях для таго, каб не лячыць наркаманiю, а папярэджваць яе з дапамогай вакцынацыi.

Ужо праведзены паспяховыя выпрабаваннi на людзях. Сутнасць лячэння ў тым, што вучоныя сiнтэзавалi малекулу, якая, знаходзячыся ў крывi чалавека, валодае здольнасцю «прылiпаць» да малекул нiкацiну i наркотыкаў. У вынiку ствараецца буйная i цяжкая структура, якая не можа пераадолець фiзiчны бар’ер памiж крывяноснымi сасудамi i мазгавымi тканкамi. Тым самым нi наркотыкi, нi тытунь не засвойваюцца арганiзмам. Наркаманы, якiя працяглы час ужывалi какаiн, сцвярджаюць, што прэпарат iстотна знiжае пачуццё эйфарыi ад наркотыку. Вучоныя не выключаюць, што ўжо ў блiжэйшы час з дапамогай аналагiчнага падыходу будзе створана вакцына супраць раку.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў кiраўнiк лабараторыi траўматалогii i артапедыi дзiцячага i падлеткавага ўзросту Беларускага навукова-даследчага iнстытута траўматалогi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика