21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Раство Хрыстова — дзень нараджэння Ярылы

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Вакол канфлiкту

Падобна, што для Мiнiстэрства культуры Беларусi мерапрыемствы па ўшанаванню памяцi галоўнага «песняра» сталi бадай што асноўным клопатам года. Але ў спiсе пунктаў ёсць i такi: стварэнне Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва iмя Мулявiна. Згодна з задумай, у цэнтр змогуць увайсцi любыя беларускiя калектывы, якiя пажадаюць, няхай гэта будуць «Беларускiя песняры», альбо «Палац», «Крывi», «Тройца», тыя ж «Сябры»... Важна толькi тое, што гэта будзе дзяржаўны цэнтр i ўсе будуць вымушаны падпарадкоўвацца дзяржаўным адносiнам. На гэтым пункце мiнiстр культуры Леанiд Гуляка засяродзiў увагу журналiстаў, асаблiва ўлiчваючы апошнiя падзеi вакол дзяржаўнага ансамбля «Песняры», якога пасля смерцi свайго кiраўнiка напаткаў зацягнуты «крызiс улады».

Апошнiмi днямi крызiсныя падзеi дасягнулi свайго апагея i ў паветры сталi лунаць iдэi накшталт «Песняроў-3». Стала вядома пра катэгарычную нязгоду творчых супрацоўнiкаў з прызначэннем на пасаду дырэктара ансамбля Валерыя Скаражонка. 28 лiпеня ён прыступiў да выканання сваiх абавязкаў. Пасля чаго з’явiлася адкрытае пiсьмо ўдзельнiкаў «Песняроў» да прэзiдэнта краiны з просьбай разабрацца ў сiтуацыi. I толькi 3 верасня артысты падалi заявы аб звальненнi з ансамбля. Намеснiк дырэктара «Песняроў» Свечкiн падпiсаў гэтыя заявы. Але ў мiнiстэрстве прызналi яго дзеяннi несапраўднымi, бо на гэта мае права толькi дырэктар. Лiтаральна ўчора Скаражонак пацвердзiў гэта на сустрэчы з Леанiдам Гулякам. Але гарантыi, што такiя заявы неўзабаве не пакладуць яму на стол, няма. I тады дырэктар можа застацца без падначаленых.

— Пасля смерцi Мулявiна мы вырашылi раз’яднаць функцыi мастацкага кiраўнiка i дырэктара ансамбля, — так пракаменцiраваў апошнiя рашэннi Мiнiстэрства культуры Леанiд Гуляка. — Дырэктар — гэта чалавек, якi адказвае за матэрыяльна-тэхнiчную i фiнансава-гаспадарчую дзейнасць. Мы лiчым, што Валерый Скаражонак — той чалавек, якi можа весцi гаспадарчую дзейнасць. У такой жа справе важна знайсцi чалавека, якому можна давяраць. З iм заключаны кантракт тэрмiнам на адзiн год. Яго папярэдзiлi, што праз год паглядзiм на вынiкi i вернемся да размовы, каб вырашыць, цi варта прадаўжаць яго кантракт. Музычным кiраўнiком «Песняроў» быў прызначаны Вячаслаў Шарапаў, але гэта зусiм не тое, што мастацкi кiраўнiк. На сённяшнi дзень у «Песнярах» застаецца вакантным месца мастацкага кiраўнiка. Вядома, аўтарытэтнага лiдара, падобнага на Мулявiна, няма. I сярод цяперашнiх «Песняроў», па вялiкаму рахунку, няма фiгур, якiя могуць лiчыць сябе правапераемнiкамi таго самага першага складу, як, напрыклад, Вячаслаў Мiсевiч у «Беларускiх песнярах».

Мiж iншым з’яўленне «Беларускiх песняроў» таксама было сведчаннем крызiсу, якi стварыўся яшчэ пры жыццi Уладзiмiра Мулявiна. Найбольш дзеяздольны i прафесiйны, гэты калектыў арыентуецца на расiйскi музычны рынак. Згодна з беларускiмi законамi, у нас такi ансамбль нават не зарэгiстраваны. Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Беларускiя песняры» зарэгiстравана ў Маскве, бо грамадзянiнам Расii з’яўляецца дырэктар гурта. У нашай жа краiне таварны знак замацаваны за Дзяржаўным ансамблем «Песняры». Паводле слоў Леанiда Гулякi, мiнiстэрства не процiпастаўляе «Песняроў» i «Беларускiх песняроў» — усiм будзе адкрытая дарога ў цэнтр iмя Мулявiна, таму ж Леанiду Барткевiчу з таварышамi, калi пажадаюць. Але задача мiнiстэрства — iмкнуцца мець адзiны калектыў. Захады для гэтага таксама робяцца, мiнiстр неаднойчы сустракаўся з удзельнкiамi «Беларускiх песняроў». Iмкненне мiнiстэрства зразумець можна. Бо, на жаль, iх прыклад можа натхнiць iншых да стварэння яшчэ аднаго калектыву з выкарыстаннем назвы «Песняроў».

— Па маiх звестках, многiя там ужо перадумалi наконт свайго зыходу, — Леанiд Гуляка не губляе аптымiзму вырашыць сiтуацыю разумна i без лiшнiх эмоцый. — Але ўжо створаны экспертны савет па фармiраванню творчага складу «Песняроў». У яго ўвайшлi Уладзiмiр Ткачэнка, адзiн з былых удзельнiкаў ансамбля, якi цяпер працуе ў Дзяржаўным канцэртным аркестры. Таксама вядомыя музычныя дзеячы, такiя як Эскiн, Захлеўны, Зарыцкi, Казiнец, Гiльдзюк. Новы мастацкi кiраўнiк i музычны кiраўнiк Вячаслаў Шарапаў будзе працаваць над прыцягненнем моладзi ў цэнтр iмя Мулявiна. Думаем, што можна запрасiць пераможцу «Славянскага базара ў Вiцебску» гамяльчанiна Максiма Сапацькова. Таксама салiстам Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Дзмiтрыю Качароўскаму i Уладзiмiру Аўчарову будзе прапанавана падумаць наконт такой працы. Праўда, гэта не значыць, што мы свядома пераманьваем iх ад Фiнберга. Нас турбуе тое, каб у вынiку атрымаўся прафесiйны калектыў. Бо эстрада павiнна зарабляць сама на сябе. Якiх 15 гадоў таму «Песняры» кармiлi самi сябе i яшчэ забяспечвалi 80 працэнтаў дзейнасцi ўсёй фiлармонii. А апошнiм часам гэтага няма. За прайшоўшыя шэсць месяцаў «Песняры» запланавалi зарабiць на канцэртах усяго толькi 168 тысяч беларускiх рублёў. Хiба гэта дзяржаўны падыход? У стварэнне базы «Песняроў» было ўкладзена шмат сродкаў — у рамонт памяшкання, апаратуру для студыi, касцюмы, музычную гаспадарку. Быць незалежным ад дзяржаўных узаемаадносiнаў пры гэтым нельга.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зблiжэнне народнага i хрысцiянскага календароў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика