Пах гарбуза
Калi б мы жылi ў сярэднявеччы, то згадкі пра вядзьмарак і нячысцікаў выклiкалі б сапраўдны жах. Але мы з табой жывём у XXI стагоддзi. I словы «прывiд», «вядзьмак» маюць для нас зусiм iншыя значэннi: за iмi мы адчуваем пах гарбуза i атмасферу свята. Наблiжаецца Хэ-лоўiн! Рыхтуйся!
Насамрэч Хэлоўiн — сапраўднае выпрабаванне тваёй стыльнасцi i густу. Знакамiтыя моднiцы свету не абыходзяць гэтае свята ўвагай: напрыклад, Марая Кэры абрала вельмi сэксуальны касцюм нявесты, а Джэк Озбарн апрануўся чорцiкам, што добра падыходзiць да iмiджа знакамітай сямейкi. Ты таксама імкнешся не адставаць ад свету i моды? Тады самае галоўнае — выбраць iстоту, якой ты хочаш быць на свята. Безумоўна, можна апрануцца вядзьмаркай цi прывiдам, але гэтыя варыянты настолькi банальныя, што прыдумаць штосьцi новае будзе вельмi складана. У кожнага часу ёсць свае фантастычныя iстоты, i XXI стагоддзе — не выключэнне. У гэтым годзе модна выбiраць касцюм эльфа цi дрыяды, асаблiва калi ты iдзеш на дыскатэку. Кароткая спаднiчка, зробленая са старых абрэзкаў, невялiкi рваны топiк, коскi дзе-нiдзе, начос, дзiцячы лук за плячамi i абавязкова — штучныя вострыя вушкi. I твой касцюм ацэняць. Таксама можна зрабiць касцюм Нэо цi Трынiцi з «Матрыцы» (напрыклад, калi ты збiраешся iсцi гуляць). Знайсцi чорны скураны плашч, чорныя акуляры i зрабiць перабольшана гладкую прычоску не вельмi клопатна i складана. Не губляюць актуальнасцi i вампiры. Але тут асноўны акцэнт трэба рабiць на макiяжы. Адзенне можаш выбраць больш-менш звычайнае, але абавязкова цёмных тонаў. Твар павiнен быць экстрэмальна бледным, а вочы — перабольшана цёмнымi, вусны ярка-чырвонымi, з намаляванымi кропелькамi крывi вакол. Для стварэння iх выкарыстоўвай аловак для вуснаў i ценi. Бровы малююць вугальна-чорныя, вострыя, нiбы паламаныя. Калi дазваляе час, можаш зрабiць з сябе анёла. Для крылаў спатрэбiцца даволi вялiкi кавалак тканiны таго колеру, якога ты хочаш, i дрот. З апошняга зрабi каркас той формы, якая табе падабаецца, потым па гэтаму контуру зрабi выкрайку i пашый з тканiны чахол на каркас. Умацоўваць крылы можна, надзяваючы на рукi пры дапамозе спецыяльна зробленых кольцаў з дроту цi прышываючы непасрэдна да спiны. Адразу скажу, што гэта варыянт не для клуба, таму што рухацца ў такім касцюме даволi праблематычна. Моднымi будуць i японскiя матывы. Гэты касцюм добры яшчэ i тым, што зрабiць яго даволi проста. Табе спатрэбiцца кiмано, палачкi для прычоскi i зноў макiяж. Белы твар з яркiм румянцам, падведзеныя чорным вочы, свядома намаляваныя маленькiмi вусны. Ты павiнна быць падобнай на фарфоравую ляльку з вуснамi банцiкам. Каб дасягнуць такога эфекту, спачатку затанiруй вусны, а потым нанясi памаду толькi на сярэдзiну. Таксама можаш выбраць i касцюм русалкi. Але для яго спатрэбiцца доўгая зялёна-сiняя спаднiца. Замест кофтачкi надзень верх ад купальнiка, пажадана таксама сiняга колеру. Можаш намаляваць штосьцi ля пупка алоўкамi для вачэй. Што датычыцца непасрэдна макiяжу, то скура павiнна мець бледнае, нават зеленаватае адценне, вусны трэба зрабiць сiнiмi, на вочы нанесцi ценi сярэбранага i блакiтнага адценняў, пажадана карыстацца i сiняй тушшу для веек. Бровы таксама прамалюй сiнiм алоўкам. Памятай, што галоўнае на гэтым свяце — твая арыгiнальнасць i адметнасць. Як-нiяк, такi шанц бывае толькi раз у год. Поспехаў!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi б мы жылi ў сярэднявеччы, то згадкі пра вядзьмарак і нячысцікаў выклiкалі б сапраўдны жах. Але мы з табой жывём у XXI стагоддзi. I словы «прывiд» |
|