21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як зрабiць са «страшнай-страшнай» гiсторыi — вясёлую-вясёлую

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кацярына ТАМКОВIЧ

На сённяшнi дзень, напэўна, кожны што-небудзь чуў пра пярэдадзень Дня ўсiх святых (31 кастрычніка). Амаль кожны ведае, што ў гэты дзень традыцыйна апранаюцца ў маскарадныя касцюмы i робяць з гарбузоў своеасаблiвыя лямпы. У класiчнай амерыканскай традыцыi — хадзiць па дамах i збiраць пачастункi. Але цi ведаем мы, адкуль пайшла гэтая традыцыя? Як прыжылося гэтае заморскае свята ў нас? Як яго ўвогуле можна святкаваць?

Гiстарычная даведка

Насамрэч модны сёння Хэлоўiн мае вельмi старажытныя каранi. Пачатак свята бярэ ад друiдаў — старажытных кельцкiх жрацоў, якiя святкавалi ў гэты дзень Самхэйн — канец лета. Гэты дзень у iх календары азначаў збор ураджаю i быў прататыпам сучаснага Новага года. Друiды верылi, што кожны сезон станчае мяжу памiж матэрыяльным i духоўным светам, а Сам-хэйн з’яўляецца найлепшым часам для зносiнаў з духамi i памёршымi. Гэта быў дзень, калi нячыстыя сiлы i духi маглi лягчэй за ўсё трапiць у наш свет, таму людзi лiчылi патрэбным задобрыць iх, i для гэтага хадзiлi па дамах, збiраючы для духаў ежу.

Пасля таго, як кельцкую тэрыторыю заваявалi рымляне, Самхэйн арганiчна спалучыўся са святам багiнi раслiн Памоны, якую шанавалi захопнiкi, i працягваў iснаваць. З прыходам хрысцiянства свята атрымала сучасную назву i дату.

Час друiдаў адышоў у сiвую мiнуўшчыну, i традыцыя збору ежы ператварылася ў вясёлую гульню «Пачастуй цi пашкадуеш». Сэнс яе ў тым, каб «адкупiцца» пачастункамi ад дзяцей, якiя стукаюць у дзверы. Калi чалавек адмаўляўся пачаставаць маленькiх ведзьмачак i чорцiкаў, то рызыкаваў знайсцi ручку дзвярэй ў сажы цi атрымаць яшчэ якi-небудзь «сюрпрыз». Акрамя таго, з’явiлася традыцыя выразаць з бульбы i гарбуза страшныя морды i ставiць у iх свечку, каб атрымаць своеасаблiвы лiхтарык.

У Беларусi Хэлоўiн пачалi адзначаць нядаўна, пераважна моладзь. Калi вы хочаце далучыцца — ёсць некалькi варыянтаў.

Варыянт 1. Клуб

Амаль усе клубы прапануюць спецыяльную праграму на гэты дзень.

Напрыклад, у мiнскi клуб «Тунэль», што на Пушкiна, 28, у хэлоўiнаўскую ноч у касцюме ты зможаш трапiць бясплатна. Але для гэтага касцюм павiнен быць сапраўды незвычайным.

Клуб «Рэактар» прапануе правесцi гэтую ноч разам з беларускiмi метал-гуртамi, такiмi як Znich, Aeon Noctis, Soulside, Articula Mortis, Nasha Vaina i iншымi. Каштаваць гэта табе будзе ад 10 да 14 тысяч рублёў, а калi прыйдзеш у касцюме, то атрымаеш у падарунак касету з запiсамi гуртоў. Спяшайся, пакуль яшчэ ёсць бiлеты. Прыкладна за тую ж суму ты зможаш трапiць на дыскатэкi ў «Блiндаж», «Юлу», «Вавiлон» i iншыя клубы.

Варыянт 2. Сябры

Калi клуб вы адкiнулi, то застаюцца дзве магчымасцi: альбо арганiзоўваць вечарынку самому, альбо пастарацца трапiць да сяброў. Калi хтосьцi з тваiх знаёмых арганiзуе вечар, то, натуральна, прасцей пайсцi туды, чым рабiць усё самому. Аднак i тут ёсць нюансы. Па-першае, ты не зможаш сабраць там толькi тых, каго хочацца бачыць, а па-другое, нiхто не гарантуе, што сябры змогуць арганiзаваць гэтае свята менавiта так, як яно бачыцца вам. Таму самы надзейны, але i клопатны варыянт — зрабiць Хэлоўiн самому.

Варыянт 3. Зрабi свята самастойна!

Па-першае, каб Хэлоўiн атрымаўся сапраўдным, абавязковай яго ўмовай павiнен быць касцюм. Другi важны атрыбут — гарбузовы лiхтарык. Зрабiць яго не вельмi складана. Набудзьце невялiкi круглы гарбуз, потым акуратна зрэжце вярхушку i выберыце мякiш лыжкай i нажом. I нi ў якiм разе не выкiдвайце! З яго можна потым прыгатаваць хэлоўiнаўскi пачастунак. Потым у сценках прарэжце трохвугольныя вочы i жудасную ўсмешку, на дно накапайце воску i замацуйце свечку — хэлоўiнаўскi лiхтарык гатовы. Аднак не спяшайцеся яго падпальваць: гэтую канструкцыю нельга пакiдаць без нагляду, калi вы не хочаце, каб Хэлоўiн набыў рысы сапраўднай iнквiзiцыi.

Атрыбуты

Каб не пераводзiць прадукты i зэканомiць на касцюм, можаце выкарыстаць мякiш тыквы, якая пайшла на лiхтарык, для прыгатавання ежы: напрыклад, супа-пюрэ i аладак.

Для першага варыянта спатрэбiцца 750 грамаў гарбуза i 4 не вельмi вялiкiя бульбiны. Налiце ў каструлю некалькi сталовых лыжак алiўкавага алею, разагрэйце, потым дадайце нарэзаныя кубiкамi гарбуз i бульбу, а таксама парэзанае сцябло цыбулi-парэю. Абсмажвайце ўсё гэта, пакуль цыбуля не стане празрыстай. Потым улiце ў каструлю лiтр булёну з агароднiны (можна скарыстаць кубiк), давядзiце да кiпення i варыце хвiлiн 15, пакуль гарбуз i бульба не стануць мяккiмi. Паперчыце, пасалiце, дадайце сталовую лыжку лiмоннага соку, спецый. Пасля ўзбiце ўсё мiксерам да аднароднай масы i дадайце 100 грамаў смятаны.

Аладкi прыгатаваць нават прасцей. Трэба нацерцi паўкiло гарбуза i дадаць два жаўткi i 200 г прасеянай мукi. Потым перамяшаць, пасалiць. Асобна ўзбiце бялкi ў пену, асцярожна дадайце да першай сумесi i зноў перамяшайце. Пячы на алеi, а есцi са смятанай цi варэннем.

Звычаi i варажба

Для хэлоўiнаўскай варажбы часцей за ўсё выкарыстоўваюцца люстэркi i яблыкi. Напрыклад тым, хто хоча ўбачыць наканаванага лёсам, трэба разрэзаць яблык упоперак i з’есцi яго пры свечках перад люстэркам. Пасля гэтага суджаны павiнен з’явiцца ў люстэрку за плячом варажбiткi. Некаторыя раяць замест яблыкаў проста расчэсваць валасы.

Таксама папулярнай застаецца так званая «лоўля яблыкаў» — своеасаблiвая гульня для нежанатых i незамужнiх. Для яе трэба ўзяць вялiкi тазiк з вадой, куды кiнуць некалькi сярэдняга памеру яблыкаў, на якiх напiсаны iмёны цi якiя-небудзь прадказаннi. Тым, хто варожыць, прапануецца завязаць рукi за спiнай i ротам лавiць яблык, якi спадабаўся. Часам замест таго, каб кiдаць яблыкi ў ваду, iх вешаюць на вяровачках, што не робiць задачу прасцейшай.

Таксама iснуе павер’е, што калi ў Хэлоўiн у поўнач выйсцi на вулiцу ў адзежы шыварат-навыварат i прайсцiся задам наперад, то абавязкова сустрэнеш сапраўдную вядзьмарку. Ну а калi i не, то гэтая прыгода стане адным з самых яскравых успамiнаў. Асаблiва калi пайсцi вялiкай кампанiяй.

Нельга забывацца i пра мiсачку з ежай для нячысцiкаў, якую трэба выставiць за парог. (Галоўнае — ранiцай у яе не наступiць!)

У шатландцаў iснавала i наступная традыцыя: перад тым як пайсцi спаць, класцi ў печ каштаны. Яны верылi, што такiм чынам адганяюць ад сябе смерць. Зрабiце гэтак жа i перад сном пакладзiце ў духоўку некалькi каштанаў цi грэцкiх арэхаў. I нiякiя духi вас не крануць!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сённяшнi дзень, напэўна, кожны што-небудзь чуў пра пярэдадзень Дня ўсiх святых (31 кастрычніка). Амаль кожны ведае, што ў гэты дзень традыцыйна ап
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика