Унiверсiтэт рыхтуе кадры для барацьбы з гандлем людзьмi
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
У Гомельскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя Скарыны пачаў ажыццяўляцца дагавор памiж гэтай ВНУ i прадстаўнiцтвам МАМ (Мiжнароднай арганiзацыi па мiграцыi) Рэспублiкi Беларусь аб супрацоўнiцтве ў процiдзеяннi гандлю людзьмi, якi набыў сёння вялiкiя маштабы.
Таму ва унiверсiтэце i з’явiўся унiкальны праект (да якога далучылася i ўпраўленне ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама).Тут упершыню, як у нашай рэспублiцы, так i на прасторах краiн СНД, пачалi рыхтаваць адпаведныя кадры. Як расказвае загадчыца кафедры палiтычнай сацыялогii доктар сацыялагiчных навук Вольга Осiпава, спецыялiзавацца па гэтаму напрамку выказалi намер многiя студэнты старшых курсаў, i конкурс склаў амаль тры чалавекi на месца. Перавага ж была аддадзена 14 студэнтам юрыдычнага факультэта спецыялiзацыi «судова-пракурорска-следчая дзейнасць». Распрацаваны рабочыя праграмы спецкурсаў, на якiя запрашаюцца спецыялiсты, планы практыкi ў праваахоўных органах, лекцыi i выступленнi вядучых мiжнародных экспертаў. Студэнты таксама пазнаёмяцца з работай «гарачых лiнiй», супрацоўнiкi якiх iнфармуюць нашых грамадзян аб правiлах бяспекi грамадзян у час выезду за мяжу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомельскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя Скарыны пачаў ажыццяўляцца дагавор памiж гэтай ВНУ i прадстаўнiцтвам МАМ (Мiжнароднай арганiзацыi па мiграцы
|
|