Спорт-тайм
«БАТЭ» ўпершыню не трапiць у прызёры
Леташняму чэмпiёну, мiнскаму «Дынама», удалося спынiць бяспройгрышную серыю сёлетняга трыумфатара, «Шахцёра», i павялiчыць свае шанцы на заваяванне «срэбра» нацыянальнага першынства. Выпусцiць з рук медалi не жадаюць i жодзiнскае «Тарпеда», i «МТЗ-РIПА». А вось «БАТЭ», якi яшчэ не фiнiшаваў у чэмпiянаце нiжэй трэцяй прыступкi, у гэтым сезоне не зможа ўмяшацца ў барацьбу сённяшнiх лiдараў. Вынiкi 25 тура: «Дынама» (Мiнск)—«Шахцёр» — 1:0, «Тарпеда»—«Днепр-Трансмаш» — 3:0, «Гомель»—«БАТЭ» — 2:3, «Зорка-БДУ»—«МТЗ-РIПА» — 1:2, «Дынама» (Брэст)—«Нёман» — 4:1, «Нафтан»—«Славiя» — 3:1, «Дарыда»—«Лакаматыў» — 0:0. Майстры татамi не падвялi ў Швецыi На адкрытым чэмпiянаце Швецыi па дзюдо беларускiя дзюдаiсты атрымалi чатыры ўзнагароды. Найлепшага вынiку, «залатога», дасягнула Кацярына Разумава ў вагавай катэгорыi 48 кiлаграмаў. Астатнiя медалi, «бронзавыя», прынеслi Мiкалай Баркоўскi (81 кг), Святлана Цiмашэнка (78 кг) i алiмпiйскi чэмпiён Iгар Макараў (звыш 100 кг). «Срэбра» на аўтатрэку На мiжнародных спаборнiцтвах на аўтатрэку ва ўкраiнскiм Роўна зборная нашай краiны стала сярэбраным прызёрам. Перамогу святкавалi латвiйскiя гоншчыкi. Гонкi па маршруце Парыж—Дакар Беларускi экiпаж (у яго складзе пiлот Сяргей Шкель i штурман Антанас Юкнявiчус) упершыню возьме ўдзел у ралi Лiсабон—Дакар, якое на працягу 25 гадоў праходзiла па маршруту Парыж—Дакар (Партугалiя—Iспанiя—Марока—Маўрытанiя—Малi—Гвiнея—Сенегал). Аўтамабыль для прадстаўнiкоў нашай краiны распрацаваны англiйскай кампанiяй «Боўлер» спецыяльна для гонак. Дарэчы, iх старт запланаваны на 31 снежня 2005 года ў Лiсабоне, а фiнiш — на 16 студзеня 2006-га на Ружовым возеры ў Сенегале.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аперацыя Глеба прайшла паспяхова
|
|