«Шаравая маланка» «б’е» ў чарговы раз
Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ
Сёння ў першым сталiчным боўлiнг-цэнтры «Мэдысан-Клуб», што па вулiцы Цiмiразева, 9, стартуе VIII адкрыты чэмпiянат па боўлiнгу сярод СМI «Шаравая маланка».
Гэты турнiр, у якiм пажадала ўдзельнiчаць 40 каманд з рэдакцый газет, радыёстанцый i тэлеканалаў, разлiчаны на 3 днi. Сярод шукальнiкаў шчасця на дарожках боўлiнг-клуба будзе i каманда «Звязды». Прадстаўнiкi старэйшага штодзённага беларускамоўнага выдання адкрыюць турнiр у першай дзесятцы... Па вынiках 2-дзённага адборачнага цыкла па ачках вызначацца 10 лепшых каманд-фiналiстаў, якiя паспрачаюцца за галоўны прыз спаборнiцтваў — «Хрустальнага кегля» 3 лiстапада. Iнiцыятарам i арганiзатарам турнiру выступае ЗАТ «БелКП-Прэс» i «Альфа-Радыё». Генеральным спонсарам «Шаравой маланкi» з’яўляецца кампанiя VELCOM.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў першым сталiчным боўлiнг-цэнтры «Мэдысан-Клуб», што па вулiцы Цiмiразева, 9, стартуе VIII адкрыты чэмпiянат па боўлiнгу сярод СМI «Шаравая мал |
|