Сучасныя тэхналогii супраць урагану
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Сумеснае прадпрыемства «ААТ «Спартак» толькi шакаладных вырабаў выпускае каля трыццацi найменняў. Гэта плiтачны шакалад, дэсертны, порысты, чорны, белы, шакаладныя батончыкi, цукеркi, глазураваныя шакаладам, i да т.п. Калектыў ужо сёлета збіраецца пачаць выраб шакаладу з цэльнымi арэхамi — фундуком, арахiсам i г.д., для чаго закупяць спецыяльнае абсталяванне, якое намечана зманцiраваць у наступным месяцы. Распрацавана ўжо i рэцэптура.
Шакалад i шакаладныя вырабы гомельскага прадпрыемства карыстаюцца павышаным попытам у Амерыцы, бо яны выпускаюцца з прымяненнем толькi натуральнай сыравiны i напаўняльнiкаў. На спецыялiзаванай выставе ў Чыкага спартакаўцы прадставiлi ўвесь асартымент сваёй прадукцыi, у вынiку чаго былi заключаны дагаворы аб павелiчэннi паставак прадукцыi прадпрыемства ў ЗША. Сёлета яны складуць каля 160 тон, што на 6 працэнтаў больш за мiнулагоднi паказчык.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетняе жнiво на Вiцебшчыне вядзецца ў экстрэмальных умовах. Такiх непрыемных сюрпрызаў надвор’я, як гэтай вясной i летам, не было ўжо некалькi дзеся |
|