21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 511

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб некаторых пытаннях выплаты абавязковых страхавых узносаў i iншых плацяжоў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны i ўнясеннi дапаўненняў i змяненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 5 чэрвеня 2000 г. № 318

1. Устанавiць, што:

1.1. не падлягаюць спагнанню органамi Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны (далей — Фонд) за перыяд з 1 жнiўня 2002 г. да 1 лютага 2003 г. сумы абавязковых страхавых узносаў, пеняў, эканамiчных санкцый i адмiнiстрацыйных штрафаў, належныя з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя:

адначасова з ажыццяўленнем прадпрымальнiцкай дзейнасцi былi ў названы перыяд у працоўных, а таксама звязаных з iмi адносiнах, заснаваных на членстве (удзеле) у арганiзацыях любых арганiзацыйна-прававых формаў, i за iх выплачвалiся абавязковыя страхавыя ўзносы;

з’яўлялiся атрымальнiкамi пенсiй i (або) дапамог па догляду дзiцяцi да дасягнення iм узросту трох гадоў;

навучалiся па дзённай форме ва ўстановах адукацыi, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi;

з’яўлялiся замежнымi грамадзянамi i асобамi без грамадзянства;

1.2. сумы пеняў, налiчаных у адпаведнасцi з заканадаўствам за несвоечасовую выплату абавязковых страхавых узносаў i iншых плацяжоў у Фонд iх плацельшчыкам, якiя знаходзяцца на ўлiку ў Фондзе на дату ўступлення ў сiлу гэтага Указа, i штрафаў за ўтойванне, занiжэнне гэтымi плацельшчыкамi аб’ектаў для налiчэння абавязковых страхавых узносаў падлягаюць пераразлiку з 1 студзеня 2002 г. (пры ўмове адсутнасцi запазычанасцi па абавязковых страхавых узносах) зыходзячы з памеру:

пенi — 1/360 стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка, якая дзейнiчала на дату выплаты абавязковых страхавых узносаў i iншых плацяжоў у Фонд, устаноўленую заканадаўствам;

штрафу — 40 працэнтаў налiчанай (даналiчанай) сумы абавязковых страхавых узносаў;

1.3. прыватныя натарыусы выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы i iншыя плацяжы ў Фонд у парадку i на ўмовах, устаноўленых заканадаўствам для iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.

2. Унесцi ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 5 чэрвеня 2000 г. № 318 «Аб Фондзе сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 54, 1/1342; 2001 г., № 111, 1/3242; 2002 г., № 111, 1/4048; 2003 г., № 65, 1/4652; № 101, 1/4888) наступныя дапаўненнi i змяненнi:

2.1. пункт 2 дапоўнiць словамi «, звязаных з iмi апеляцыйных, касацыйных скаргаў i скаргаў у парадку нагляду, а таксама заяў аб узбуджэннi загаднага вядзення»;

2.2. Палажэнне аб выплаце абавязковых страхавых узносаў i iншых плацяжоў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, зацверджанае названым Указам, выкласцi ў новай рэдакцыi (прыкладаецца).

3. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 25 лiпеня 2002 г. № 18 «Аб некаторых пытаннях сацыяльнай абароны грамадзян» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 85, 1/3893);

Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 27 студзеня 2003 г. № 3 «Аб унясеннi змянення ў Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 25 лiпеня 2002 г. № 18» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 13, 1/4341).

4. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн:

забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Указам;

прыняць iншыя меры па рэалiзацыi гэтага Указа.

5. Гэты Указ уступае ў сiлу праз два месяцы пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем пункта 4 i гэтага пункта, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Указа.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

28 кастрычнiка 2005 г., г. Мiнск.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб некаторых пытаннях выплаты абавязковых страхавых узносаў i iншых плацяжоў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай аб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика