21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Павышаная стыпендыя — не для ўсiх «чарнобыльцаў»?

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НІКАЛАЕВА

Паважаная рэдакцыя! Я — студэнтка Вiцебскага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя П.М. Машэрава, дзе навучаюся на платнай аснове. Да паступлення ва унiверсiтэт пражывала ў вёсцы Багданаўка Лунiнецкага раёна, якая адносiцца да тэрыторый радыеактыўнага забруджвання. Дапамажыце даведацца, цi належаць мне нейкiя «чарнобыльскiя» выплаты, якiя атрымлiваюць, напрыклад, студэнты-бюджэтнiкi.

М. Мялешка, в. Багданаўка, Лунiнецкi раён.

У Камiтэце па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Мiнiстраў РБ нам пацвердзiлi, што вёска Багданаўка, адкуль родам наша чытачка, уваходзiць у дзеючы на сённяшнi дзень «Пералiк населеных пунктаў i аб’ектаў, якiя знаходзяцца ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем». Таму яе жыхары аўтаматычна трапляюць пад дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС». Згодна з артыкулам 25 гэтага закона iм гарантуецца паступленне па-за конкурсам у вышэйшыя, сярэднiя спецыяльныя i прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы, а таксама на курсы для прафесiйнага навучання з прадастаўленнем ва ўсiх выпадках iнтэрната на час вучобы. Прыём на падрыхтоўчыя аддзяленнi пры вышэйшых навучальных установах праводзiцца незалежна ад наяўнасцi месцаў i таксама з абавязковым прадастаўленнем iнтэрната.

Да таго ж асобы, што трапляюць пад дзеянне «чарнобыльскага» закона, маюць права на стыпендыю, павялiчаную на 50 працэнтаў у параўнаннi з дзяржаўнай стыпендыяй. Падставай для выплаты павышанай стыпендыi служыць даведка з месца жыхарства студэнта. Але паколькi наша чытачка не з’яўляецца студэнткай бюджэтнай формы навучання i, адпаведна, не атрымлiвае стыпендыi, на яе гэта палажэнне закона не пашыраецца.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаная рэдакцыя! Я — студэнтка Вiцебскага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя П.М. Машэрава, дзе навучаюся на платнай аснове. Да паступлення ва унiверсiтэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика