21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Выйсце са становiшча: падключэнне водаправода да iншай свiдравiны

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41

Жыхары вёскi Мiкалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна паскардзiлiся ў газету на адсутнасць вады ў водаправодзе. Паводле слоў заяўнiкаў, яе няма з мая, i справа быццам бы ў воданапорнай вежы, якая выйшла са строю.

Памянёная воданапорная вежа знаходзiцца на балансе Мiкалаеўшчынскага сельскага Савета i абслугоўвае 80 прыватных падворкаў у гэтай вёсцы, пацвердзiла нам яго старшыня Галiна Ярашэвiч. Аднак вады зусiм не было толькi два з паловай месяцы (са жнiўня да сярэдзiны кастрычнiка) — калi вёўся рамонт абсталявання вежы. Дагэтуль вада была, заўважыла Галiна Аркадзьеўна, хоць, канешне, летам для палiву агародаў яе напору было недастаткова.

— Увогуле гэта свiдравiна ўжо выпрацавала свой рэсурс, як патлумачылi нам запрошаныя спецыялiсты, — расказала далей Галiна Ярашэвiч. — Зараз адрамантавалi помпу, пачысцiлi фiльтры, аднак бясконца гэтае абсталяванне ўсё роўна працаваць не можа.

Выйсце з сiтуацыi тут бачаць у падключэннi водаправода да iншай бязвежавай свiдравiны, якая знаходзiцца ў пачатку вёскi. Яна дзеючая, але гадоў 15 была закансерваваная. Але тут паўстае новая праблема: дзе ўзяць сродкi?

— Толькi геадэзiчныя здымкi каштуюць 6—7 мiльёнаў рублёў. Яны патрэбны, каб можна было заказаць праект, якi ў сваю чаргу будзе каштаваць каля 10 мiльёнаў рублёў. Мiж тым, увесь гадавы даход нашага сельскага Савета складае каля 6 мiльёнаў рублёў, — патлумачыла Галiна Ярашэвiч. — Канешне, у раёне ведаюць пра iснуючую праблему: у лiпенi мы накiроўвалi адпаведныя лiсты мясцовым уладам. Спадзяёмся на падтрымку з раённага бюджэту. А пакуль магу з упэўненасцю сказаць толькi адно: зiмой перабояў з вадой у жыхароў вёскi не павiнна быць...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхары вёскi Мiкалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна паскардзiлiся ў газету на адсутнасць вады ў водаправодзе. Паводле слоў заяўнiкаў, яе няма з мая, i спра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика