Гандаль з плюсам
Iгар ГРЫШЫН
Удачная кан’юнктура на знешнiх рынках, а таксама работа, якая праводзiцца па стымуляванню экспарту i развiццю iнфраструктуры знешняга гандлю, спрыяе iстотнаму перавышэнню прагназуемых параметраў па росту аб’ёму знешняга гандлю краiны, паведамiлi ў Мiнэканомiкi Беларусi.
Так, за 8 месяцаў тэмп росту аб’ёму знешняга гандлю з улiкам паслуг у параўнаннi з аналагiчным леташнiм перыядам у фактычных цэнах склаў 110,7 працэнта, у тым лiку экспарту — 118,2, iмпарту — 103,8 працэнта. У студзенi—жнiўнi гэтага года склалася станоўчае сальда знешняга гандлю таварамi i паслугамi ў памеры 677,2 мiльёна долараў ЗША, у тым лiку сальда знешняга гандлю таварамi — 98,3 мiльёна долараў, паслугамi — 578,9 мiльёна долараў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удачная кан’юнктура на знешнiх рынках, а таксама работа, якая праводзiцца па стымуляванню экспарту i развiццю iнфраструктуры знешняга гандлю, спрыяе i |
|