21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Анатоль Тынянка:

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Наш калектыў забяспечвае гараджан якаснай вадой бесперабойна i стабiльна», але...




ПРАДСТАЎЛЯЕМ СУРАЗМОЎЦУ

Скончыў Львоўскi дзяржаўны унiверсiтэт у 1971 годзе з перапынкам на службу ў Савецкай Армii i быў па размеркаванню накiраваны на работу ў Гомель. Працоўны шлях выпускнiка фiзiчнага факультэта пачаўся на электравакуумным заводзе: iнжынер, начальнiк тэхбюро, намеснiк начальнiка цэха, начальнiк цэха. Гэтыя прыступкi Анатоль Мiхайлавiч, лiчы, адолеў за два гады, пасля чаго дзесяць гадоў узначальваў партыйны камiтэт прадпрыемства. Потым яго прызначылi дырэктарам завода хiмiчных вырабаў (1983—1988 гады), затым новыя пасады: сакратар Навабелiцкага райкама партыi, старшыня раённага Савета народных дэпутатаў, загадчык аддзела знешнеэканамiчных сувязяў у абласным выканаўчым камiтэце, намеснiк старшынi камiтэта па эканомiцы i рынкавых адносiнах. У 1997 годзе ўзначалiў «Гомельводаканал».

— Я, Анатоль Мiхайлавiч, памятаю тыя часы, поўныя цяжкасцяў, на вашым прадпрыемстве. На рознага роду нарадах яно крытыкавалася за вялiкiя неплацяжы па цепланосьбiтах, несвоечасовую выплату людзям заробленага, за цякучасць кадраў i г.д. Хто-нiхто гаварыў тады так: Тынянка трапiў туды, як у пекла, i «спячэцца» там. Аднак прайшло ўжо вунь колькi часу, а Тынянка як працаваў кiраўнiком гэтага калектыву, так i працуе. Удакладнiце, калi ласка, сiтуацыю. Пэўна, дапамог вялiкi вопыт работы ў гаспадарчых i партыйных органах?

— Можна лiчыць, што так. Вывучыўшы як след становiшча спраў, давялося, закасаўшы рукавы, узяцца за справу. У першую чаргу неабходна было заняцца ўмацаваннем фiнансава-гаспадарчай дысцыплiны. З гэтай мэтай пачалi весцi сур’ёзныя перамовы з суб’ектамi гаспадарання, якiя, з’яўляючыся спажыўцамi вады, гадамi хадзiлi ў даўжнiках прадпрыемства i такiм чынам i яго заганялi ў лiк такiх жа даўжнiкоў. Калi, па вялiкаму рахунку, яны належных вынiкаў не далi, нам давялося звярнуцца ў пракуратуру i гаспадарчы суд, каб максiмальна спагнаць свае грошы. На працягу года ў цэлым гэта дало нядрэнны плён, i ў нас з’явiлася магчымасць закупляць тэхналагiчныя матэрыялы, новае абсталяванне, паступова паляпшаць якасць вады i г.д. Не буду ўжо гаварыць пра навядзенне належнай тэхналагiчнай, вытворчай i выканальнiцкай дысцыплiны, але скажу, што кожны наш работнiк зразумеў: ён працуе на прадпрыемстве з кругласутачным бесперапынным рэжымам, i зрыў у падачы вады, без якой, як пяецца ў песнi, i нi туды, i нi сюды, — гэта надзвычайнае здарэнне. Адным словам, крок за крокам справы ў нас пачалi наладжвацца. I сёння можна з упэўненасцю сказаць: калектыў вытворчага унiтарнага прадпрыемства «Гомельводаканал» забяспечвае стабiльную, надзейную i бесперабойную работу такой важнай у жыццi грамадства часткi iнжынернай iнфраструктуры горада, як водазабеспячэнне i водаадвядзенне.

— Недзе месяц-паўтара назад «Гомельводаканалу» споўнiлася 111 гадоў. У яго бiяграфii ёсць цiкавыя моманты, якiя цiкава ведаць i нашаму чытачу.

— Зразумеў вас i скажу наступнае. Свой пачатак гомельскi водаправод адлiчвае з 1895 года, а праектаванне i будаўнiцтва яго вяла варшаўская фiрма «Државецкi i Язпаржанскi». Уся водаправодная гаспадарка складалася з адной свiдравiны, помпавай станцыi, абсталяванай паравым рухавiком, i трох кiламетраў разводнай водаправоднай сеткi. Прызначэнне водаправода зводзiлася ў асноўным да забеспячэння вадой уладанняў князя Паскевiча i яго прыблiжаных. Вадакачка працавала пяць-шэсць гадзiн у суткi, падаючы да ста кубiчных метраў вады, што складала да пяцi лiтраў на аднаго спажыўца яе.

Пасля 1908 года, калi была прабурана яшчэ адна свiдравiна i пабудаваны памяшканне для двух паравых катлоў магутнасцю па 35 кубiчных метраў i помпавая станцыя, на вулiцах горада з’явiлiся пяць водаразборных калонак, побач з якiмi стаялi спецыяльныя карыты для паення свойскай жывёлы. Тут жа знаходзiлiся i прыстасаваннi для запраўкi бочак, у якiх вадавозы развозiлi ваду па дварах багатых людзей. Каля кожнай калонкi стаяў зборшчык грошай. Пераважная ж большасць гараджан бралi ваду з ракi, якую развозiлi вадавозы, прадаючы яе па капейцы за два вядры, або карысталiся калодзежнай вадой.

Паступова, у сувязi з развiццём горада, паралельна развiвалася i сiстэма водазабеспячэння, якой быў нанесены вялiкi ўрон у перыяд Вялiкай Айчыннай вайны. Усе свiдравiны былi ўзарваныя, разбураныя воданапорныя вежы, помпавыя станцыi i г.д. Даваенны ўзровень, калi ў горадзе дзейнiчала 286 калонак, быў дасягнуты толькi ў 1950 годзе.

— А што ўяўляе сабой «Гомельводаканал» сёння?

— Гэта прадпрыемства, якое цалкам забяспечвае горад паслугамi водазабеспячэння i водаадвядзення i на якiм працуюць 910 чалавек. Вада ў Гомель падаецца з чатырох падземных крынiц (водазаборы «Цэнтральны», «Каранёўскi», «Паўднёва-Заходнi», «Сож»), з асобна стаячых 117 артэзiянскiх свiдравiн рабочага пасёлка Касцюкоўка, населенага пункта Прыбар i мiкрараёна «Энергетык» i з аднаго паверхневага водазабора «Рачны». Адвод жа вадасцёкаў робiцца праз 52 каналiзацыйна-помпавыя станцыi на гарадскiя ачышчальныя збудаваннi прадукцыйнасцю 141 тысяча кубаметраў у суткi. Працягласць водаправодна-каналiзацыйнай сеткi складае 1200 кiламетраў, праз якiя ў горад кожныя суткi падаецца ад 150 да 180 тысяч кубаметраў вады.

— Гамяльчане ведаюць, што ў горадзе дзейнiчае гарадская праграма «Чыстая вада». Як яна выконваецца?

— У гэтым напрамку зроблена ў апошнiя гады сапраўды нямала. Так, уведзены ў строй участак вадавода ад водазабора «Сож» да вулiцы Шаўчэнкi, што за чатыры гады дазволiла павялiчыць аб’ёмы падаваемай у горад вады з падземных крынiц амаль у два разы — з 38,6 да 70—75 працэнтаў i павялiчыць цiск у гадзiны максiмальнага водаразбору ў Савецкiм раёне горада. Вядуцца работы па будаўнiцтву iлавых пляцовак ачышчальных збудаванняў каналiзацыi, i летась пачаў дзейнiчаць першы этап iлавых карт плошчай 3,9 гектара.

Многiя мерапрыемствы праграмы мы выконваем за кошт уласных сродкаў прадпрыемства. Так, закончылi будаўнiцтва склада кантэйнераў хлору на водазаборы «Рачны» i прапiтачнай для ўчастка рамонту электрарухавiкоў, на што выдаткавалi 362 мiльёны рублёў. Такiм жа спосабам выканалi работы па рэнавацыi станцыi абезжалезвання водазабора «Сож» i рамонту даху будынка фiльтраў рачнога водазабора, рэканструявалi электразабеспячэнне водазабора «Цэнтральны» i г.д. З мэтай паляпшэння якасцi вады ў разводнай водаправоднай сетцы горада штогадовы аб’ём прамыўкi яе павялiчаны з 20—30 кiламетраў у 2000 годзе да 110—130 кiламетраў летась i сёлета. Акрамя таго, працягваецца да-ўкамплектацыя лабараторыi пiтной вады сучасным абсталяваннем: набыты аналiзатар вадкасцi «Флюарат-0,3М», устаноўка УМФ 2000 для радыяцыйнага кантролю, што дазваляе нам рабiць аналiзы вады па ўсiх 42 паказчыках санiтарных правiлаў i нормаў.

— Не ведаю, Анатоль Мiхайлавiч, так гэта цi не, але даводзiлася чуць, што вада, якую спажываюць жыхары Гомеля, адна з лепшых у рэспублiцы...

— Гэта на самай справе так, чым мы ганарымся.

— Пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС яшчэ ў савецкiя часы ў высокiх iнстанцыях было прынята рашэнне перавесцi ўсе раёны горада на поўнае забеспячэнне пiтной артэзiянскай вадой, для чаго быў распрацаваны праект водазабора «Iпуць». Ён не ажыццёўлены i па сённяшнi дзень...

— На жаль, гэта так. Прычыны ў крызiсных сiтуацыях у эканомiцы пасля распаду адзiнай вялiкай краiны i ў наступных цяжкасцях, якiя былi выклiканы гэтым. Аднак хачу адзначыць, што зараз праходзiць экспертыза гэтага замарожанага праекта ў Мiнску ў iнстытуце «Белкамунпраект», i мы спадзяёмся, што сёлета яна будзе завершана. А заказчыкам па будаўнiцтву аб’ектаў водазабора адпаведнай пастановай гарвыканкама выступае наш калектыў, якi зможа ўплываць на сiтуацыю, i з уводам яго ў строй (а магутнасць яго — 76 тысяч кубаметраў вады ў суткi) горад поўнасцю пяройдзе на стопрацэнтнае забеспячэнне вадой з падземных крынiц.

— Як «Гомельводаканал» падрыхтаваўся да работы ў асенне-зiмовы перыяд?

— Лiчу, што нядрэнна. На ўсiх водазаборах зроблена рэвiзiя абсталявання артэзiянскiх свiдравiн i помпавых станцый другога пад’ёму. На асобных з iх (дзе патрэбна было) ачышчаны сеткi помпавых станцый першага пад’ёму i аванкамер, заменены трубаправоды ў падвале хiмiчных помпаў, выкананы рамонты як капiтальныя, так i бягучыя. Пералiк зробленага можна працягваць i далей.

— Цi азначае гэта, што тым самым будзе пастаўлены шлагбаум для аварый?

— Аварыйныя сiтуацыi, прабачце, былi, ёсць i будуць, бо нашы водаправодныя сеткi маюць 70 працэнтаў зносу. Але галоўнае ў тым, што апошнiм часам мы вельмi многае зрабiлi па ўмацаванню матэрыяльна-тэхнiчнай базы i, у прыватнасцi, з тым, каб скарачаць тэрмiны лiквiдацыi аварый. Так, набылi значную колькасць тэхналагiчнага транспарту, у тым лiку дзве «Татры» чэшскай вытворчасцi, гiдрадынамiчную машыну, больш магутныя сучасныя экскаватары. У нас дзейнiчаюць дзве аварыйныя брыгады, i адна з iх працуе ў кругласутачным рэжыме. Дзякуючы гэтым i iншым мерам мы лiквiдоўваем любую аварыю на працягу дзвюх-трох гадзiн.

— У мiнулым годзе ваш калектыў паспяхова справiўся з усiмi даведзенымi кантрольнымi паказчыкамi. А як працуеце сёлета?

— Так, летась у вынiку фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi мы атрымалi 1,7 мiльярда рублёў прыбытку, а рэнтабельнасць вытворчасцi склала шэсць працэнтаў. Аднак пачатак 2005 года быў у нас з пэўнымi фiнансавымi цяжкасцямi, бо рэзка выраслi затраты на вытворчасць з-за штогадовай пераацэнкi асноўных фондаў, павелiчэння ставак экалагiчнага падатку, а таксама ў сувязi з ростам кошту электраэнергii, якая займае 36 працэнтаў у сабекошце нашай прадукцыi. А цэны на паслугi водазабеспячэння i каналiзацыi пры гэтым засталiся на ранейшым узроўнi, у вынiку чаго за два месяцы мы панеслi страты на 387 мiльёнаў рублёў. У пачатку сакавiка нашаму прадпрыемству былi зарэгiстраваны новыя тарыфы для юрыдычных асоб, i мы выканалi намечаныя мерапрыемствы па знiжэнню сабекошту рэалiзацыi прадукцыi для насельнiцтва не менш чым на 30 працэнтаў да ўзроўню 2003 года, што i нармалiзавала работу прадпрыемства. У далейшым мы спадзяёмся працаваць без страт.

— Cёлета вясной на базе «Гомельводаканала» адбыўся рэспублiканскi семiнар, дзе вывучаўся i аба-гульняўся ваш вопыт па ўкараненню прамых разлiкаў з насельнiцтвам, якi быў па вартасцi ацэнены. У чым выгады гэтай навацыi?

— Мы ўпершыню ў Беларусi адмовiлiся ад пасрэднiцтва ЖРЭГаў, арганiзавалi ў сябе адпаведную службу, заключылi дагавор з ААТ «Беларусбанк» па прыёму платы ад прыватных карыстальнiкаў вады. У вынiку скарацiлiся тэрмiны паступлення грошай на рахункi прадпрыемства, узрасло iх абарачэнне, з’явiлася магчымасць больш эфектыўна i хутка выкарыстоўваць iх для абнаўлення асноўных фондаў, своечасова выплачваць людзям заробленае iмi, рабiць неабходныя плацяжы. Наш вопыт было рэкамендавана выкарыстоўваць i на iншых падобных прадпрыемствах краiны.

— З чым вас i вiншуем. Атрымлiваецца, што ў вас зараз няма нявырашаных пытанняў i праблем?

— Вашы б словы, як кажуць, ды Богу ў вушы. Справа ў тым, што многiя спажыўцы нашай прадукцыi нясвоечасова разлiчваюцца за яе. Гэта датычыць i жыхароў горада, i прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў. На сённяшнi дзень, напрыклад, сума запазычанасцi iх складае каля двух мiльярдаў рублёў. Па стану на пачатак кастрычнiка асноўнымi даўжнiкамi з’яўлялiся акцыянерныя таварыствы «Гомельдрэў», «Падшыпнiкавы завод», «8 Сакавiка», «САНТЭП», рэспублiканскiя унiтарныя прадпрыемствы «Завод станочных вузлоў», «Радыёзавод iмя 60-годдзя СССР», «Завод пускавых рухавiкоў», РАУП «ВА «Крышталь», ЧВУП «Фанера-запалкавы камбiнат», РАУП «Аэрапорт Гомельавiя». Фактычна мы iх беспрацэнтна крэдытуем. У гэтых дзесяцi калектываў тая запазычанасць выражалася лiчбай 1698 мiльёнаў рублёў, што па сутнасцi з’яўлялася пратэрмiнованай запазычанасцю «Гомельводаканала» iншым арганiзацыям.

— I якiя вы прымалi меры да такiх даўжнiкоў, каб выправiць сiтуацыю?

— Выклiкi на энергетычныя камiсii да нас i ў гарвыканкам, частковае цi поўнае прыпыненне аказання iм сваiх паслуг, зварот у вышэйстаячыя арганiзацыi i мiнiстэрствы, спагнанне запазычанасцяў праз гаспадарчы суд i г.д. Усё названае дапамагае слаба: кiраўнiкi ўказаных прадпрыемстваў практычна не працуюць па скарачэнню сваiх даўгоў.

Больш таго, у асобных спажыўцоў нашых паслуг гэтыя сумы назапашваюцца цэлымi гадамi, i гэта стварае нам вялiкiя цяжкасцi. Бо мы павiнны разлiчвацца з энергетыкамi за электрычнасць, за цяпло, рамантаваць водаправодную i каналiзацыйную гаспадарку горада, абнаўляць асноўныя фонды шляхам закупкi неабходнай тэхнiкi, абсталявання i г.д. Адным словам, указаная запазычанасць з’яўляецца для нас вельмi сур’ёзнай праблемай, што стрымлiвае ўкараненне перадавых тэхналогiй i абнаўленне асноўных фондаў.

— А як справы з разлiкамi насельнiцтва?

— Таксама дрэнна, калi ўлiчыць, што многiя ўладальнiкi кватэр i дамоў не плацяць нам па два-тры i больш гадоў. Уявiце сабе, што па стану на 1 жнiўня такiх было тры з паловай тысячы фiзiчных асоб.

— Не думаў, што ў горадзе такая колькасць малазабяспечаных, якiя не могуць разлiчыцца за ваду. Тым больш, што плата параўнальна невялiкая.

— Вы памыляецеся. Малазабяспечаныя, правiльна, ёсць. Але ёсць i другая група грамадзян, якiя свядома своечасова не робяць аплату.

— Нешта я тут нiчога не разумею. Як гэта — свядома?

— Ды вельмi проста, бо ўпэўненыя ў сваёй беспакаранасцi, што мы нiчога з iмi зрабiць не можам. Напрыклад, калi чалавек працяглы час i нясвоечасова не плацiць за электрычнасць цi тэлефон, iх яму могуць адразу адключыць. Каб зрабiць гэта нам, патрэбна зайсцi ў кватэру цi дом. А гаспадар нас туды можа i не пусцiць нават з участковым мiлiцыянерам. Так было ўжо неаднойчы.

— Тым не менш я ведаю, што вашы брыгады больш як у 140 кватэрах заварылi водаправодныя трубы.

— Гэта прыменена да самых злосных неплацельшчыкаў. А даўжнiкоў у нас, паўтараю, тры з паловай тысячы. Каб уздзейнiчаць на такiх праз суд, трэба афармляць адпаведныя дакументы, браць у парушальнiка тлумачэннi, а ён не хоча нават размаўляць з намi. Наогул жа запазычанасць насельнiцтва горада водаканалу складае 250 мiльёнаў рублёў.

— I як жа, Анатоль Мiхайлавiч, можна выправiць справы, якiя вашы прапановы?

— Я лiчу, што для спагнання запазычанасцяў за карыстанне вадой, электрычнасцю, iншымi камунальнымi выгодамi патрэбны кардынальныя меры. Аж да высялення з добраўпарадкаваных кватэр у кватэры без камунальных зручнасцяў. Я нi ў якiм разе не адношу гэта да малазабяспечаных грамадзян, якiм мы бясплатна паставiм лiчыльнiкi, а маю на ўвазе злосных неплацельшчыкаў. I калi такое палажэнне, пастанова цi закон будуць прыняты на дзяржаўным узроўнi, то яны задумаюцца аб сваiх паводзiнах. Фактычна гэта будзе сацыяльнай справядлiвасцю i абаронай усiх нас i дзяржавы ад нядобрасумленных людзей, якiя прывыклi жыць за чужы кошт. Час ужо пераламаць сiтуацыю i выйсцi на цывiлiзаваны ўзровень адносiнаў у грамадстве.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.


 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Наш калектыў забяспечвае гараджан якаснай вадой бесперабойна i стабiльна», але...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика