Свiшч на трубаправодзе ў Гродне: сiтуацыя надзвычайная цi штатная?
Барыс ПРАКОПЧЫК
ПА ЧУТКАХ I НА СПРАВЕ 10 снежня ў вячэрнiх навiнах тэлеканала АНТ прагучала трывожная iнфармацыя аб аварыi на ўчастку цеплатрасы ў Гродне, з якой, маўляў, амаль у паловы гродзенцаў пахаладала ў кватэрах i пачалiся перабоi з гарачай вадой. Ранiцай наступ-нага дняў гродзенскi карпункт «Звязды» патэлефанавалi два нашы чытачы з просьбай удакладнiць, наколькi ж сур’ёзная небяспека пагражае гораду.— Дык што здарылася i што робiцца для лiквiдацыi аварыi? — цiкавiмся ў дырэктара Гродзенскай ЦЭЦ-2 Аляксандра Сумiча. — Утварыўся свiшч на трубаправодзе прамой сеткавай вады ў раёне першай магiстралi, — тлумачыць Аляксандр Iванавiч. — Уцечка там невялiкая, нiякай небяспекi свiшч нiкому не ўяўляе, вырашана яго заварыць. Для гэтага на кароткi тэрмiн будуць знiжаны параметры на ЦЭЦ, на некалькi гадзiн знiзiцца тэмпература вады ў батарэях i ўсё. — Калi ж сiутацыя будзе нармалiзавана? — Ужо сёння, работа iдзе. — А цi праўда, што амаль у палове гарадскiх кватэр пахаладала, узнiклi праблемы з гарачай вадой? — Абсалютна няправiльна. Параметры да рамонту нiхто не знiжаў, ЦЭЦ як трымала тэмпературны рэжым згодна з графiкам, так i трымае. Скаргаў ад людзей не было. Увогуле гэта не надзвычайная, а штатная сiтуацыя. Пагутарылi мы i з намеснiкам галоўнага iнжынера прадпрыемства «Гроднаэнерга» Вiктарам Мiкулiчам. Па яго словах трубе, дзе ўтварыўся свiшч, ужо 12 гадоў, калiсьцi быў дэфект мантажу, якi i вылез наверх. Заварыць яго — гадзiна працы. Аднак для рамонту патрэбна было адпаведнае, не надта халоднае надвор’е. Учора ранiцай, калi тэмпература паветра павысiлася да мiнус сямi градусаў, рамонтнiкi ўзялiся за справу. — Упэўнены, што горад нiчога i не адчуе, — гаворыць Вiктар Мiкулiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 снежня ў вячэрнiх навiнах тэлеканала АНТ прагучала трывожная iнфармацыя аб аварыi на ўчастку цеплатрасы ў Гродне, з якой, маўляў, амаль у паловы гр
|
|