«ДТСААФ — моладзi, моладзь — Радзiме»
Аляксандр ПУКШАНСКI.
Рэспублiканская патрыятычная акцыя з такой назвай, якая прысвечана 80-годдзю папулярнага абаронна-масавага таварыства краiны пачалася ў Вiцебску.
Падчас акцыi будуць прыцягнуты ў гэтую арганiзацыю новыя члены (зараз іх каля 20 тысяч). Будуць узмоцнены «пярвiчкi» ДТСААФ i створаны каардынацыйныя саветы па патрыятычнаму выхаванню моладзi. Каб нашым юным землякам было цiкава займацца ў гуртках, купляецца новае абсталяванне: спартыўныя машыны i iнш. Нават у вёсцы можна цяпер схадзiць пастраляць у цiры, бо ёсць цiры «на колах». Вынiкi акцыi будуць падведзены ў лютым 2007 года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспублiканская патрыятычная акцыя з такой назвай, якая прысвечана 80-годдзю папулярнага абаронна-масавага таварыства краiны пачалася ў Вiцебску |
|