Пенсiянерку вынеслi з агню
Аляксандр ГЕРАСIМАЎ
Буднi «Аховы» Першага лiстапада група затрымання Асiповiцкага аддзела Дэпартамента аховы на службовым аўтамабiлi ажыццяўляла патруляванне па зададзенаму маршруту. На пачатку 12-й гадзiны ночы мiлiцыянеры заўважылi, што гараць гаспадарчыя пабудовы жылога дома № 30 па вул. Каралёва.Гаспадар дома, пенсiянер, паведамiў, што ўнутры знаходзiцца яго 77-гадовая хворая жонка, якая не ў стане перамяшчацца. У гэты момант агонь перакiнуўся на дом. Супрацоўнiкi мiлiцыi тэрмiнова кiнулiся да хаты, пранiклi ўнутр праз акно i вынеслi жанчыну на вулiцу ў бяспечнае месца. Адначасова пажарныя, якiя прыбылi, пачалi тушыць будынкi. Праз некалькi хвiлiн у доме ўзарваўся газавы балон, аднак нiхто не пацярпеў. Нарадам аховы да хворай жанчыны была выклiкана брыгада хуткай дапамогi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першага лiстапада група затрымання Асiповiцкага аддзела Дэпартамента аховы на службовым аўтамабiлi ажыццяўляла патруляванне па зададзенаму маршруту |
|