21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сядзь у машыну сябра — i выйграй

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аўтаспорт

На сталiчным стадыёне «Вiкторыя» вызначылiся пераможцы акцыi «Спартсмены — за бяспеку руху»

Паводле даных Дзяржаўтаiнспекцыi, толькi за першыя сем месяцаў гэтага года ў нашай краiне адбылося 3796 ДТЗ, у якiх 721 чалавек загiнуў, 4027 было паранена. Каб справiцца з кiраваннем аўтамабiля пры сённяшняй iнтэнсiўнасцi транспартнага патоку ў экстрэмальнай сiтуацыi, недастаткова ведаць, як пераключаць перадачы i дзе знаходзяцца педалi счаплення, тормаза i газу. Адным са спосабаў знiжэння аварыйнасцi на дарозе з’яўляецца рэспублiканская акцыя «Спартсмены — за бяспеку руху», якая праходзiць у Беларусi на працягу трох гадоў. Iнiцыятыва яе правядзення зыходзiла ад рэдакцыi газеты «Автодайджест». Iдэю падтрымалi БАФ, ДТСААФ, УДАI РБ i кампанiя «Белдзяржстрах».

— Асноўныя мэты акцыi — дэманстрацыя магчымасцяў аўтамабiля, каб вадзiцелi змаглi павысiць сваё майстэрства, ведалi, што трэба рабiць, калi самi сутыкнулiся з небяспечнай сiтуацыяй. Канешне, з тонкасцямi ваджэння пазнаёмiцца можна i ў школе вышэйшага спартыўнага майстэрства, аднак яна iснуе толькi ў Мiнску, а гэтая акцыя ахоплiвае ўсе рэгiёны нашай рэспублiкi, таму дзейнiчае больш эфектыўна, — расказаў Анатоль Шаўчэнка, старшыня БАФ, i дадаў, што адметнасцямi сёлетнiх спаборнiцтваў стаў удзел у iх супрацоўнiкаў спецпадраздзялення «Страла» Аляксандра Пякарскага i Андрэя Сцефановiча i кiраўнiкоў кампанiй, звязаных з аўтабiзнэсам.

За барацьбой у асабiстым залiку акцыi сачыць было цiкава хоць бы таму, што сапернiкамi сталi леташнi пераможца Сяргей Арцёменка, якi лiдзiраваў на працягу трох першых этапаў, i яго сябра Дзмiтрый Баркан. Аднак не гэта самае дзiўнае: фаварыт прадаставiў сваю машыну сапернiку, а той пацiху апярэдзiў добразычлiўца на яго ж «Мiцубiсi кольт» i стаў пераможцам акцыi.

— У аўтаспорце я ўжо пяць гадоў, а вадзiць мяне навучыў дзед, калi мне было дзевяць, — узгадаў Дзмiтрый Баркан. — У 2000-м пабачыў па тэлевiзары рэкламу спаборнiцтваў i зацiкавiўся. Выступаў на «дзевятцы», але разумеў, што патрэбна машына, на якой лягчэй манеўраваць. Мая, на жаль, не настолькi канкурэнтаздольная, таму часта даводзiлася выступаць на чужых. Гэты вопыт дапамог, калi сеў у аўтамабiль Сяргея. Я вельмi ўдзячны яму за падтрымку.

— Спецыяльнасць «вадзiцель» атрымаў у школе, дзе нам выкладалi аўтасправу, — расказаў Сяргей Арцёменка. — Самым першым значным дасягненнем стала заваяванне трэцяга месца ў камандзе на спаборнiцтвах у Кiшынёве. Летась быў першым у акцыi «Спартсмены — за бяспеку руху», а на гэты раз выйграць не ўдалося, i справа не ў тым, што пазычыў сваю машыну: у час язды я быў не надта ўважлiвым, не запомнiў трасу, дапусцiў памылку, што i паўплывала на канчатковы вынiк — другое месца.

Дарэчы, у прызёры мог трапiць старшыня БАФ Анатоль Шаўчэнка, але ў час заключнай гонкi яго падвёў аўтамабiль, таму трэцiм стаў брастаўчанiн Аляксандр Грэбень. Найлепшы вынiк сярод прадстаўнiкоў ДАI паказаў мiнчанiн Уладзiмiр Шушко. Пераможцам VIP-заездаў, дзе змагалiся афiцыйныя дылеры аўтамабiльных марак, прадстаўнiцтваў замежных вытворцаў запчастак i маслаў стаў Мiхаiл Таболiн, менеджар па прадажах «Мiнск-Лада».

Iрына ПРЫМАК.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сталiчным стадыёне «Вiкторыя» вызначылiся пераможцы акцыi «Спартсмены — за бяспеку руху»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика