«Арсенал» і «Барселона» — у другім раундзеСпорт-тайм Вынiкi матчаў 4-га тура Лiгi чэмпiёнаў: «Бруге» — «Рапiд» — 3:2, «Ювентус» — «Баварыя» — 2:1: «Арсенал» — «Спарта» — 3:0, «Тун» — «Аякс» — 2:4, «Барселона» — «Панацiнайкос» — 5:0, «Вердэр» — «Удзiнэзэ» — 4:3, «Бенфiка» — «Вiльярэаль» — 0:1, «Лiль» — «Манчэстэр Юнайтэд» — 1:0.Становiшча каманд: група «А»: «Ювентус», «Баварыя» — 9, «Бруге» — 6, «Рапiд» — 0; група «В»: «Арсенал» — 12, «Аякс» — 7, «Тун» — 3, «Спарта» — 1; група «С»: «Барселона» — 10, «Удзiнэзэ», «Вердэр», «Панацiнайкос» — 4; група «D»: «Вiльярэаль» — 6, «Лiль», «Манчэстар Юнайтэд» — 5, «Бенфiка» — 4. Самсонава ўзнагародзiлi за сумленную гульню Беларускi тэнiсiст Уладзiмiр Самсонаў узнагароджаны прызам Мiжнароднага алiмпiйскага камiтэта «Fair play». Гэтая ўзнагарода дасталася майстру малой ракеткi пасля яго ўчынку ў фiнале штогадовага ганаровага турнiру «Топ-12»: у фiнальнай сустрэчы пры лiку 13:12 сапернiк Самсонава, расiянiн Аляксей Смiрноў, не прызнаўся арбiтру, якi не бачыў дакранання, што мячык трапiў на яго палову стала. Суддзя спачатку аддаў ачко Смiрнову, а потым адмянiў гэтае рашэнне. Лiк зраўняўся, але беларус спецыяльна згуляў у сетку, бо «не хацеў гуляць у такi тэнiс», i прайграў матч — 13:15. Дарэчы, менавiта дзякуючы дзвюм перамогам Самсонава ў другiм квалiфiкацыйным раундзе адборачнага матча чэмпiянату Еўропы (3:2 у сустрэчы з Максiмам Шмыровым, 3:1 у паядынку з Фёдарам Кузьмiным) па настольнаму тэнiсу беларусы змаглi выйграць у прадстаўнiкоў Расii — 3:2. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вынiкi матчаў 4-га тура Лiгi чэмпiёнаў: «Бруге» — «Рапiд» — 3:2, «Ювентус» — «Баварыя» — 2:1: «Арсенал» — «Спарта» — 3:0 |
|