Фальклор сёння ў модзе!
Сяргей КУРКАЧ
Выканаўчы дырэктар грамадскай арганiзацыi «Ахова птушак Беларусi» i пастаянны эксперт «Звязды» Аляксандр Вiнчэўскi днямi вярнуўся з Галандыi, дзе прымаў удзел у пасяджэннi Еўрапейскага камiтэта Birdlif Internatinfl, на якiм падрабязна разглядалася праблема курынага грыпу. Гэта хвароба стала глабальнай праблемай сусветнай арнiталогii, бо ў асобных краiнах, напрыклад у Тайландзе, урад дазволiў масава знiшчаць дзiкiх птушак, у тым лiку буслоў, якiя да курынага грыпу ўвогуле не маюць нiякага дачынення. Спецыялiсты Еўрапейскага камiтэта прыйшлi да высновы, што знiшчэнне асобных папуляцый дзiкiх птушак праблему курынага грыпу не вырашыць. Разам з тым курыны грып нават высокапатагеннай формы з боку краiн Паўднёва-Усходняй Азii распаўсюдзiўся зараз на тэрыторыю расiйскай Сiбiры, а адтуль дасягнуў па шляху мiграцый дзiкiх птушак тэрыторыi Турцыi, Балгарыi, а таксама, магчыма, ужо i Сербii, Харватыi, Грэцыi.
— Аляксандр Яўгенавiч, вiдавочна, што на грып птушкi пачалi хварэць далёка не ўчора? — На курыны грып хварэюць амаль усе птушкi. У прынцыпе зараз iснуе 144 разнавiднасцi такога грыпу. З гэтай колькасцi вiрусаў толькi некалькi штамаў з’яўляюцца смяротна небяспечнымi, астатнiя, як насмарк у людзей, iснуюць у птушак ужо мiльёны гадоў, i да такога грыпу крылатыя маюць устойлiвы iмунiтэт. Смяротна небяспечны вiрус, якi забiвае сваю ахвяру на працягу сутак, сярод дзiкiх птушак самастойна не нараджаецца. Спачатку звычайны вiрус праз памёт хворых дзiкiх птушак трапляе ў асяроддзе свойскіх птушак. А вось ва ўмовах буйных птушкафабрык, дзе вялiкая скучанасць, плюс аслаблены iмунiтэт птушак i iх аднастайнае харчаванне, хвароба хутка развiваецца, а ў вынiку штам грыпу праз неаднаразовую мутацыю становiцца сапраўды «крывавым» i можа знiшчыць праз некалькi тыдняў цi месяцаў сотнi тысяч або нават мiльёны птушак. Так, у 1992 годзе курыны грып штама H5N2 атакаваў Мексiку. Эпiдэмiя з невялiкай пачатковай патагеннасцю знiшчыла некалькi мiльёнаў курэй i была спынена толькi ў 1995 годзе. У 1991—2001 гг. у Iталii «папрацаваў» вiрус грыпу H7N1, пасля якога на працягу 9 месяцаў на фермах загiнула 13 мiльёнаў свойскіх птушак. Да гэтага часу курыны грып «чапляўся» толькi да птушак. Зараз жа з боку Паўднёва-Усходняй Азii пачынаецца новая хваля курынай хваробы, калi ад птушак рэальна могуць заразiцца людзi. Гэта вiрус H5N1. Гэтым высокапатагенным штамам упершыню захварэлi ў 1997 годзе ў Ганконгу 18 чалавек, 6 з якiх памерлi. Усяго ад той эпiдэмii ў В’етнаме i Ганконгу загiнула 66 чалавек. — Сёлета новы вiрус курынага грыпу ляцiць разам з дзiкiмi птушкамi зiмаваць у Балгарыю, Румынiю i Турцыю. Шмат мiгрантаў з Сiбiры ляцiць праз Iзраiль у Афрыку. Такiм чынам крылатыя мiгранты могуць прынесцi курыны грып i да нас? — Больш за ўсё курыны грып распаўсюджаны сярод дзiкiх вадаплаўных птушак. Экспертамi Еўрапейскага камiтэта па ахове птушак абследавалася 21 тысяча дзiкiх птушак. Было высветлена, што на грып хварэюць 15 працэнтаў гусей, 2 працэнты кулiкоў i ажно 63,9 працэнта качак-крыжанак. Разам з тым зафiксавана, што 2,9 працэнта вераб’iных мiгрантаў таксама пераносяць вiрус грыпу. Аднак найбольшую небяспеку ўяўляюць менавiта вадаплаўныя, якiя часцей кантактуюць са свойскiмi птушкамi. Зараз падлiчана, што адзiн грам памёту крылатых грыпаносьбiтаў можа заразiць вiрусам каля мiльёна здаровых птушак. Тэарэтычна курыны грып сёння беларускiм птушкам можа пагражаць; практычна ў гэтым годзе — не. Праз Беларусь на поўдзень мiгрыруе некалькi вiдаў вадаплаўных птушак — качак i кулiкоў. Яны гэтай восенню спынялiся, каб падкармiцца i адпачыць у поймах нашых вялiкiх рэк. Але на гэты раз праз нашу тэрыторыю пралятала здаровая папуляцыя вадаплаўных птушак з Расii. На мой погляд, менавiта зараз айчынныя арнiтолагi i iншыя спецыялiсты ўсiх краiн Еўропы павiнны патрабаваць ад дзяржаўных структур адпаведнае фiнансаванне на вывучэнне шляхоў мiграцый птушак. Мiграцыя птушак праз iх кальцаванне вывучаецца ўжо стагоддзе, але ведаем аб ёй мы вельмi мала. Гэта пры тым, што шляхi мiграцый птушак застаюцца нязменнымi на працягу цэлых стагоддзяў. Шляхi мiграцый буйных птушак з поўначы на поўдзень i назад строга акрэсленыя, як маршрут 100-га аўтобуса ў Мiнску. З дапамогай спадарожнiкавай тэхналогii гэтыя птушыныя маршруты магчыма «разгледзець» з дакладнасцю да некалькi кiламетраў. Арнiтолагам Расii, Беларусi i краiн Заходняй Еўропы трэба аб’яднаць свае намаганнi ў гэтым напрамку пад эгiдай ААН i стварыць дакладную карту мiграцый асобных папуляцый птушак, каб потым з яе дапамогай прагназаваць магчымыя ўспышкi пандэмii курынага грыпу. — Гэтай восенню курыны грып нас мiнуў. Што нас чакае вясной? — На Прыпяцi мясцовае насельнiцтва «выгульвае» сваiх свойскіх качак i гусакоў на пойме ўвесь сезон. Гэтыя свойскія птушкi вельмi моцныя, iх няшмат, таму звычайны птушыны грып iх не заб’е. Аднак калi ў ваду побач з iмi трапiць вiрус штама курынага грыпу пад нумарам H5N1 пасля мутацый, то гэта можа выклiкаць бяду. — Што б вы параiлi нашым чытачам, каб яны незнарок не заразiлiся небяспечнай хваробай? — Нiколi не трэба чапаць хворых або мёртвых птушак. Нiхто не ведае, ад якой хваробы яны гiнуць. Асаблiва гэта датычыцца дзяцей, якiя спрабуюць дапамагчы беднай птушачцы, сагрэць яе сваiм дыханнем, накармiць цi нават пацалаваць. Праўда, сёння пакуль няма iнфармацыi аб тым, што чалавек захварэў на курыны грып пасля кантакту з хворымi дзiкiмi птушкамi. Ва ўсiх вядомых выпадках гэты вiрус трапляў у арганiзм чалавека ад хворых свойскіх курэй, але... Сёння на тэрыторыi Iталii афiцыйна забаронена паляванне на дзiкiх птушак. Сёлета на вадаплаўных птушак я не раiў бы паляваць i нашым жыхарам. Вядома, што ў целе птушкi вiрус грыпу знiшчаецца толькi пры апрацоўцы пры тэмпературы вышэй за 60 градусаў на працягу 30 мiнут. Аднак паляўнiчы не будзе на ўсе 100 працэнтаў застрахаваны ад таго, што разам з забiтай дзiчынай ён не прынясе ў гаспадарку рэшткi памёту хворай птушкi, ад чаго могуць захварэць на птушыны грып свойскiя куры i качкi. — Днямi санiтарныя службы рэспублiкi забаранiлi купляць мяса птушкi ў праблематычных на курыны грып краiнах. Гэтых мераў дастаткова? — Не зусiм. Трэба катэгарычна забаранiць усялякi гандаль рознымi дзiкiмi птушкамi, якiя трапляюць да нас з трапiчных рэгiёнаў — папугайчыкамi, амазiўчыкамi i iншымi экзатычнымi «цацкамi». Яны таксама могуць быць носьбiтамi страшэннага вiруса. Паводле ацэнак Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, пандэмiя курынага грыпу ў Еўропе адбудзецца абявязкова. Пытанне толькi ў яе памерах i наступствах. У выпадку, калi iнфекцыя курынага грыпу атрымае дадатковую мутацыю ў арганiзме чалавека i стане магчымай перадача вiруса ад чалавека да чалавека, то гэта можа выклiкаць глабальную планетарную эпiдэмiю, у якой загiне ад 7 да 150 мiльёнаў чалавек. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзенне, якое вырабляюць на швейных прадпрыемствах для айчыннага рынку, крэатыўным нiяк не назавеш. Сiтуацыя дзiўная, улiчваючы тое, якiм поспехам кар
|
|