У Гродне ўведзены абмежаваннi для «начнога» пiтва
Барыс ПРАКОПЧЫК
Рашэннем Гродзенскага гарвыканкама ў абласным цэнтры з 1 лiстапада ўведзены новыя «правiлы гульнi» ў адносiнах да аб’ектаў рознiчнага гандлю, грамадскага харчавання i iншых устаноў з кругласутачным i начным рэжымам работы.
З 22 да 8 гадзiн там забаронена гандляваць пладова-ягаднымi вiнамi, на працягу гэтага часу сутак нельга прадаваць алкагольныя напоi на аўтазаправачных станцыях. Такiя меры ва ўпраўленнi гандлю гарвыканкама тлумачаць ростам колькасцi злачынстваў з удзелам нецвярозых людзей. Сярод iншых патрабаванняў да аб’ектаў рознiчнага гандлю, грамадскага харчавання i забаўляльных устаноў — абавязковыя «трывожныя кнопкi» з выхадам на цэнтральны пульт аб’яднання «Ахова». У кафэ, на дыскатэках, у казiно, iгральных установах абавязкова павiнны быць гардэробы, пакоi для курэння i раздзельныя прыбiральнi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рашэннем Гродзенскага гарвыканкама ў абласным цэнтры з 1 лiстапада ўведзены новыя «правiлы гульнi» ў адносiнах да аб’ектаў рознiчнага гандлю, грамадск
|
|