А яму на вулiцы каму пакiнулi?
Сяргей РАСОЛЬКА
«ГАРАЧЫ ТЭЛЕФОН» «ЗВЯЗДЫ» 267-27-41 З Брагiнскага раёна патэлефанавалi з пытаннем адносна павелiчэння закупачных цэнаў на сельскагаспадарчую прадукцыю, якая набываецца ў насельнiцтва. «Сын прыехаў з Масквы ў водпуск, хутка збiраецца назад. Хацелi б яму дапамагчы чым можам: забiць i здаць на мяса парсюка. Кiраўнiк краiны, як мы чулi, даў даручэнне прапрацаваць пытанне аб павелiчэннi закупачных цэнаў. Калi яны будуць уведзены? Здаваць нам на мяса парсюка цi яшчэ крыху пачакаць?»Як патлумачылi нам у Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi i харчавання, пытанне адносна павелiчэння закупачных цэнаў на сельскагаспадарчую прадукцыю, якая набываецца ў насельнiцтва, зараз прапрацоўваецца на ўзроўнi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Паколькi даручэнне было дадзена кiраўнiком дзяржавы нядаўна, гаварыць аб нейкiх дакладных лiчбах пакуль заўчасна. Прапрацоўваюцца розныя варыянты, улiчваюцца меркаваннi ўсiх зацiкаўленых бакоў. Паводле слоў спецыялiстаў Мiнсельгасхарча, магчыма, ужо ў блiжэйшы час будуць агучаны канкрэтныя прапановы па павелiчэнню закупачных цэнаў для насельнiцтва.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
I тады, i зараз скаргi датычылi водазабеспячэння
|
|