21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

З пачатку года знешняя запазычанасць за пастаўленыя энергарэсурсы знiзiлася прыкладна на 54 млн. дол

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

Цi iснуюць сёння праблемы з пастаўкай энергарэсурсаў у Беларусь з Расii? Цi можа паўтарыцца сiтуацыя, якая склалася летась, калi былi абмежаваны пастаўкi расiйскага газу ў нашу краiну? Як iдзе пагашэнне знешняй запазычанасцi краiны за пастаўленыя энергарэсурсы? Карэспандэнт «Звязды» гутарыць з начальнiкам упраўлення стратэгiчнага развiцця, энергаэфектыўнасцi i балансаў палiўна-энергетычных рэсурсаў Мiнiстэрства энергетыкi Беларусi Уладзiмiрам БАБРОВЫМ:

— Што датычыцца адзiнага палiўна-энергетычнага балансу Расii i Беларусi, то на гэты год мы ўзгаднiлi з расiйскiм бокам спажыванне прыроднага газу ў памеры 18,5 млрд. кубiчных метраў. У 2002 годзе было 17,4 млрд. кубiчных метраў. Такiм чынам сёлета аб’ём спажывання большы. Пры гэтым «Газпрам» сёлета пастаўляе, як i летась, 10,2 млрд. кубiчных метраў. 5,3 млрд. пастаўляе «Iтэра». Усё астатняе пастаўляецца незалежнымi пастаўшчыкамi. Пакуль баланс спажывання газу вытрымлiваецца i нейкiх асаблiвых непрыемнасцяў з пастаўкай газу ў Беларусь няма.

— Плануецца, што сiтуацыi з недахопам энергарэсурсаў сёлета не будзе?

— Мы на гэта спадзяёмся. Ды i пакуль аплата бягучага спажывання намi ажыццяўляецца на 100 працэнтаў. Адначасова з гэтым мы пагаша-ем знешнюю запазычанасць рэспублiкi за пастаўленыя энергарэсурсы.

— Цi можаце вы паведамiць, як сёлета ажыццяўлялася пагашэнне знешняй запазычанасцi?

— З пачатку года па 1 лiпеня знешняя запазычанасць знiзiлася прыкладна на 54 млн. долараў. Пры гэтым за пастаўкi газу запазычанасць знiзiлася на суму каля 34 млн. долараў i каля 20 млн. — за электраэнергiю.

— Цi можна гаварыць аб тым, што графiк пагашэння запазычанасцi цалкам вытрымлiваецца?

— Ёсць пэўныя складанасцi з яго выкананнем. Але, у прынцыпе, мы iмкнёмся яго выканаць цалкам.

— Цi можаце вы назваць найбольш праблемныя па аплаце за спажываемыя энергарэсурсы ведамствы Беларусi?

— Даўжнiкi заўсёды ёсць. Але ў краiне створана спецыяльная камiсiя, якая разглядае гэтае пытанне. Таксама пастаянна праходзяць разгляды гэтага пытання ў прэзiдэнта. Усё робiцца для таго, каб не паўтарылася леташняя сiтуацыя з абмежаваннем паставак газу ў нашу краiну. I калi ўзнiкаюць нейкiя праблемы, то меры прымаюцца аператыўна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карэспандэнт «Звязды» гутарыць з начальнiкам упраўлення стратэгiчнага развiцця, энергаэфектыўнасцi i балансаў палiўна-энергетычных рэсурсаў Мiнiстэрст
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика