Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi дапаўнення ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 3 кастрычнiка 2005 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 18 кастрычнiка 2005 года Артыкул 1. Дапоўнiць Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946; 2005 г., № 74, 2/1112) артыкулам 9.24 наступнага зместу: «Артыкул 9.24. Парушэнне заканадаўства аб кнiзе заўваг i прапаноў Парушэнне кiраўнiком дзяржаўнага органа, iншай арганiзацыi або ўпаўнаважанай асобай, адказнай за вядзенне кнiгi заўваг i прапаноў, або iндывiдуальным прадпрымальнiкам парадку вядзення кнiгi заўваг i прапаноў у арганiзацыi, яе адасобленых падраздзяленнях, размешчаных па-за месцам знаходжання арганiзацыi, у iндывiдуальнага прадпрымальнiка, а таксама ў месцах рэалiзацыi iмi тавараў (выканання работ, аказання паслуг), або непрад’яўлення кнiгi заўваг i прапаноў па першаму патрабаванню грамадзянiна, або парушэнне ўстаноўленага тэрмiну разгляду выкладзеных ва ўказанай кнiзе заўваг i прапаноў, або неiнфармаванне грамадзянiна ва ўстаноўлены тэрмiн аб адмове ў задавальненнi заўвагi i (або) прапановы — цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад чатырох да дзесяцi базавых велiчынь.». Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу з дня ўвядзення ў дзеянне Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 года. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА. 2 лiстапада 2005 года, г. Мiнск № 47-3
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi дапаўнення ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях
|
|